У Гомелі прадставяць кнігу па гісторыі Чонскага манастыра

1538402906_1-афиша

Запрашаем наведаць прэзентацыю новага выдання з серыі Духоўная спадчына Гомельшчыны  «Чонский монастырь. История и судьбы».

Аўтары даследвання, сябры Царкоўна-гістарычнай камісіі Гомельскай епархіі Сяргей Валянцінавіч Цыкуноў і Наталля Мікалаеўна Казлова правялі вельмі вялікую працу па збору матэрыялаў па гісторыі аднаго з найстаражытнейшых манастыроў Гомельшчыны. Заснаваны як стараабрадніцкі мужчынскі, ён пасля быў пераўтвораны ў адзінаверчаскі-праваслаўны мужчынскі, а на пачатку XX стагоддзя ў праваслаўны жаночы. Манастыр быў зруйнаваны ў 1943 годзе і дагэтуль не адноўлены.

Гісторыя абіцелі цесна звязаная з гісторыяй нашага краю. Тут была пастрыжаная ў манашаства святая Гомельскай зямлі — прападобная матушка Манефа. Але і акрамя праслаўленай святой падзвіжніцы ў манастыры падвізаліся шмат сясцёр, якія захавалі вернасць манашаскім абетам, прайшлі праз суровыя выпрабаванні ў час ганенняў.

Акрамя шматлікіх архіўных дакументаў аўтары прыводзяць вельмі цікавыя сведчанні людзей, звязанных з манастыром. Манахіні Чонскай абіцелі засноўвалі шматлікія абшчыны (манашскія суполкі), скіты на Гомельшчыне, у якія нават і пасля закрыцця манастыра прыходзілі і ў якіх заставаліся жанчыны, якія вырашылі служыць Госпаду.

Прыходзьце. Будзе цікава.

9 кастрычніка, г. Гомель, вул. Савецкая, 26. Цэнтральная гарадская бібліятэка ім. А.І.Герцэна.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі