Вернікі царквы ХВЕ набылі электравазок блогерцы Інзе Татур з Бабруйска

Татур
Вернікі бабруйскай царквы ХВЕ «Слова Надзеі» сабралі грошы і набылі электравазок вазочніцы – блогерцы Інзе Татур.

49-гадовая Інга Татур праз хваробу цягліц ня можа самастойна перасоўвацца. Стары вазок зламаўся ў верасьні, і Інга больш за месяц не выходзіць з кватэры. Для яе гэта трагедыя, яна згубіла магчымасць бываць у горадзе, паведамляе Радыё Свабода.

Інгу Татур разам з сябрамі пачала зьбіраць грошы на новы электразок. Патрабавалася 10,5 тысячаў рублёў. На краўдфандынгавай пляцоўцы «Талака» удалося сабраць 1 424 рублі.

Адначасова ў царкве «Слова Надзеі» іншая сям’я зьбірала грошы на электравазок для сына-інваліда. Сабраных там ахвяраваньняў хапіла на два вазкі, адзін з якіх прапанавалі Інзе.

«Я малілася і прасіла, каб Бог дапамог сабраць грошы да вясны, але ён любіць рабіць сюрпрызы і вырашыў так: „Навошта чакаць да вясны, дам яго цяпер“», — тлумачыць неспадзяванку Інга.

Дапамагалі збіраць грошы і ў Мінску. Падчас беларускамоўнага набажэнства ў праваслаўнай царкве Ксеніі Пецярбуржскай ахвяравалі больш за 200 эўра.

Інга Татур – беларускамоўная блогерка. Пісаць у інтэрнэце пачала пасьля знаёмства з творчасцю Сяргея Балахонава і Андрэя Хадановіча.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі