У Полацку знайшлі пахаванне бацькі Еўфрасінні Полацкай?
У Полацку падчас чарговага сезону археалагічных раскопкаў, якія ладзяцца пры ўдзеле выкладчыкаў і студэнтаў Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта, – новая знаходка.
Даследуючы Спаса-Праабражэнскую царкву і прылеглую да яе тэрыторыю, археолагі знайшлі падземны храм-пахавальню, аналагаў якому на ўсходнеславянскай прасторы няма, паведамляе psu.by.
На думку Яўгена Торшына, загадчыка сектара архітэктурнай археалогіі Дзяржаўнага Эрмітажа, спецыялісты якога ўдзельнічаюць у архітэктурна-археалагічных даследаваннях галерэяў храма Спаса-Перамянення, у пахавальным храме, з вялікай верагоднасцю, спачывае бацька праваслаўнай святой Еўфрасінні Полацкай – Георгій Усяславіч.
“Падземны храм невялікага памеру з’яўляецца ніжнім ярусам пабудовы, якая стаяла асобна непасрэдна каля сценаў Спаскага сабора. Пабудаваная яна была адначасова з галерэяй з той ж цэглы (плінфы), што і сцены самога храма і сцены галерэі, прыбудаваныя да цэнтральнага аб’ёму будынка. Нашы раскопкі палягалі ў тым, што мы расчышчалі гэта падзямелле ад будаўнічага смецця. У ім быў выяўлены шэраг важных знаходак. Самай цікавай з іх можна назваць фрагменты каменнага абразка, на якіх захавалася выява намаляванага там святога Георгія. Такім чынам, мы маем нейкае збудаванне, прызначанае для пахавання адной асобы каля храма. Мабыць, гэты чалавек быў вельмі важны для заснавальніцы манастыра прападобнай Еўфрасінні. Можна таксама меркаваць, што гэты абразок знаходзіўся дзесьці на алтары гэтага храма. Падмурак гэтага пасаду, пабудаванага з цэглы, мы таксама знайшлі. Магчыма, што гэты алтар быў прысвечаны святому Георгію. Калі гэта так, то, верагодна, і пахаваны таксама меў гэтае імя. Тады, прымаючы пад увагу значэнне гэтага чалавека, хутчэй за ўсё, мы знайшлі месца пахавання полацкага князя – Георгія Усяславіча, бацькі Еўфрасінні Полацкай”, – распавядае даследчык.
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- “Казка пра Белага анёла, Зорку і цёмную краіну, якая робіцца светлай”. Казка ад Паўла Севярынца 15.01.2021 17:31
- Арцыбіскуп Кандрусевіч выказаў спачуванні ў сувязі са смерцю Мітрапаліта Філарэта 13.01.2021 10:28
- Памёр мітрапаліт Філарэт, Ганаровы Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі 12.01.2021 14:32
- Віншаванне архіепіскапа Арцемія з нагоды свята Хрыстовага нараджэння 07.01.2021 10:53
- Францішак прыняў адстаўку арцыбіскупа Кандрусевіча 03.01.2021 15:30
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- “Мы не пакаяліся ў злачынствах камунізму”. Фотарэпартаж з “Ланцуга пакаяння” ў Мінску
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)
- Юбілейная «Камяніца» сабрала людзей пад Мінскам (фотарэпартаж)
- Біскуп Віцебскі: Мастацтва не дазваляе чалавеку стацца звыклым да прыгажосці наваколля (фотарэпартаж)
- «Школа нараджэння» прайшла ў Навагрудку (фотарэпартаж)