Дзяўчына, што вітала Папу чырвона-зялёным сцягам, збірае грошы на паездку з сябрам у Панаму

Дина
Дзяўчына з Мінску Дзіна Санюк , якая падчас візіта Папы Францішка ў краіны Балтыі на Імшы ў Каўнасе 23 верасня разгарнула ў віп-зоне ля алтара дзяржаўны чырвона-зялёны сцяг, збірае грошы, каб патрапіць у студзені наступнага года на Сусветныя Дні Моладзі ў Панаме.

На Сусветных днях моладзі ў 2016 годзе ў Кракаве мінчанка была валанцёрам. Цяпер яна хоча папрацаваць валанцёрем на СДМ у Панаме, куды хоча паехаць разам з сябрам з Вільні, паведамляе katolik.life.

Маладым людзям патрэбныя на дарогу 3,6 тысячаў долараў. “Бог паклікаў нас з сябрам быць валанцёрамі на Сусветных днях моладзі ў Панаме. Мы верым, што беларускі сцяг будзе на гэтай сустрэчы – мы зможам гэта зрабіць разам!” –  тлумачыць дзяўчына.

Дзіна – парафіянка мінскага архікатэдральнага касцёла Імя Найсвяцейшай Панны Марыі. 21 кастрычніка на Святой імшы на 11.30 яна будзе дзяліцца сваім сведчаннем, а пасля збіраць ахвяраванні на паездку. У знак падзякі за дапамогу яна абяцае кожнаму адправіць з Панамы паштоўку. Таксама ў сеціве маюцца рахункі дзяўчыны.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі