Канстанцінопальскі Патрыярхат агучыў рашэнне па Украіне

Владимирский собор
Апублікаванае рашэнне па статусе Украінскай Праваслаўнай Царквы Кіеўскага Патрыярхата, прынятае Сінодам Канстанцінопальскага Патрыярхата, які прайшоў 9-11 кастрычніка ў Стамбуле.

У ім гаворыцца:

Святы Сінод дэталёва і падрабязна абмеркаваў царкоўныя справы Украіны ў прысутнасці Яго Эмінэнцыі архіепіскапа Данііла Памфілійскага і Яго Эксэленцыі епіскапа Іларыёна Эдмантонскага, Патрыяршых Экзархаў ва Украіне, і пасля шырокага абмеркавання пастанавіў:

1) Пацвердзіць ўжо прынятае рашэнне аб тым, што Сусветны Патрыярхат пачынае прадастаўленне аўтакефаліі для Царквы Украіны.

2) Неадкладна аднавіць Стаўрапігію Сусветнага Патрыярха ў Кіеве, адну з яго шматлікіх Стаўрапігіяў ва Украіне, якая існавала там заўсёды.

3) Прыняць і разгледзець хадайніцтва аб апеляцыі Філарэта Дзенісенкі, Макарыя Малетіча і іх паслядоўнікаў, якія апынуліся ў расколе не па дагматычных прычынах, адпаведна з кананічнымі прэрагатывамі Канстанцінопальскага Патрыярха атрымліваць такія прашэнні ад іерархаў і іншага духавенства з усіх Аўтакефальных Цэркваў. Такім чынам, вышэйзгаданыя былі кананічна адноўленыя да іх іерархічнага або святарскага звання, а іх верныя былі адноўленыя да зносінаў з Царквой.

4) Адклікаць прававыя абавязальніцтвы па Сінадальным лісце 1686 года, выдадзеным па абставінах таго часу, якім па іканаміі Маскоўскаму Патрыярху былі дадзеныя права пастаўляць мітрапаліта Кіеўскага, абранага Саборам святароў і свецкіх яго епархіі, які павінен быў памінаць Сусветнага Патрыярха ў якасці першаерарха на любых царкоўных службах , абвяшчаючы і пацвярджаючы сваю кананічную залежнасць ад Канстанцінопальскай Маці-Царквы.

5) Звярнуцца да ўсіх бакоў з заклікам пазбягаць прысваення храмаў, манастыроў і іншай уласнасці, а таксама ўстрымлівацца ад любых іншых актаў гвалту і помсты з тым, каб ва ўсім былі мір і любоў Хрыстовыя.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі