Кіеўскі Патрыярхат афіцыйна адказаў Канстанцінопалю

Владимирский собор
Прэс-цэнтр праваслаўнай Кіеўскай Патрыярхіі апублікаваў 12 кастрычніка афіцыйную заяву Патрыярха Філарэта адносна абвешчанай напярэдадні пазіцыі Канстанцінопальскага Патрыярхату адносна Томасу УПЦ КП.

У заяве, у прыватнасці, гаворыцца:

Кіеўскі Патрыярхат з удзячнасцю Усемагутнаму Богу і з удзячнасцю Усяленскаму Патрыярху Варфаламею і Канстантынопальскай Маці-Царкве прыняў рашэнні Святога Сінода, аб якіх было абвешчана 11 кастрычніка 2018 года ва Усяленскай Патрыярхіі. Гэтыя рашэнні ліквідуюць шэраг кананічных анамаліяў і адкрываюць шлях да стварэння ва Украіне адзінай памеснай аўтакефальнай Украінскай Праваслаўнай Царквы і да атрымання ёй Патрыяршага і Сінадальнага Томасу аб аўтакефаліі.

Аднаўленне патрыяршай Стаўропігіі як прадстаўніцтва Сусветнага Патрыярха ў Кіеве будзе спрыяць лепшаму ўзаемадзеянню паміж Канстантынопальскай Маці-Царквой і Памеснай УПЦ, служыць бачнай прыкметай сталых зносінаў паміж дзвюма Цэрквамі.

Задавальненне Апеляцыі Патрыярха Кіеўскага і ўсёй Русі-Украіны Філарэта на некананічныя дзеянні ў дачыненні да яго з боку Маскоўскай Патрыярхіі, прызнанне несапраўднымі і няспраўджанымі рашэнняў наконт яго Рускай Праваслаўнай Царквы па «пазбаўленне сану» і «абвяшчэнне анафемы» – з’яўляецца аднаўленнем кананічнага парадку і справядлівасці. Ад 1992 года нашая Царква і асабіста Патрыярх Філарэт лічылі незаконнымі і несапраўднымі ўсе гэтыя забароны, таму што яны былі накладзеныя па палітычных прычынах, а не з-за парушэнні дагматаў і канонаў Царквы.

Сусьветны Патрыярхат паказаў, што ўсе згаданыя рашэнні Маскоўскага Патрыярхату з’яўляюцца несапраўднымі і неспраўджанымі, таму аднавіў ва ўсеправасланым узроўні кананічнае прызнанне іерархічнага сану і Патрыярха Філарэта, і ўсяго епіскапату і духавенства Кіеўскага Патрыярхата. Гэтак жа пацверджаная наяўнасць і дзейснасць усіх учыненых імі Таямніцаў.

З гэтага часу не існуе штучна створанай Рускай Праваслаўнай Царквой ізаляцыі Кіеўскага Патрыярхата ад царкоўных, малітоўныха і эўхарыстычных зносінаў з паўнатой Праваслаўя.

Усё вышэй сказанае ў роўнай ступені адносіцца і да УАПЦ.

Кіеўскі Патрыярхат з радасцю ўспрымае ліквідацыі наступстваў, да якіх прывяла анэксія Маскоўскім Патрыярхатам Кіеўскай Мітраполіі, ажыццёўленая ў 1686 годзе. Ізноў было пацверджана, што Маскоўскі Патрыярхат не мае кананічных правоў па Праваслаўнай Царкве ва Украіне, і што Украінская Праваслаўная Царква, як спадчынніца старажытнай Кіеўскай мітраполіі, не павінная падпарадкоўвацца Царкве Расіі.

Свяцейшы Патрыярх Філарэт заклікае ўсіх вернікаў Кіеўскага Патрыярхата і ўсіх вернікаў працягнуць ўзносіць малітвы за Сусьветнага Патрыярха Варфаламея, за Прэзідэнта Украіны Пятра Парашэнку і Вярхоўную Раду Украіны, за усіх, хто працуе для дасягнення адзінства ўкраінскага праваслаўя і абвяшчэння Томасу аб аўтакефаліі УПЦ.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі