Фільм пра Гродзенскую праваслаўную кафедру прывез дыплом з Міжнароднага фестывалю

Покров
У Кіеве 8 кастрычніка па дабраслаўленні мітрапаліта Кіеўскага і ўсяе Украіны Ануфрыя УПЦ МП ў Нацыянальнай оперы Украіны імя Тараса Шаўчэнкі адбылася цырымонія адкрыцця XVI-га Міжнароднага фестывалю праваслаўнага кіно «Пакроў».

У асноўны конкурс фестывалю трапіла беларуская праца – дакументальны фільм “Пад Пакровам Багародзіцы” пра гісторыю Пакроўскага кафедральнага Гродна. Аўтарам з’яўляецца клірык храма – протаіерэй Уладзімір Петручик, паведамляе pokrovgrodno.org.

У гэтым годзе фестываль «Пакроў» быў прысвечаны 30-годдзю адраджэння Успенскай Кіева-Пячэрскай лаўры.

На галоўныя прызы фестывалю прэтэндавалі 70 фільмаў з Украіны, Беларусі, Грузіі, Польшчы, Босніі і Герцагавіны, Індыі, Сербіі, ЗША і Расіі. Конкурсныя работы былі прадстаўленыя ў наступных намінацыях: анімацыйнае, кароткаметражнае, дакументальнае і поўнаметражнае кіно.

За тры дні сотні кіянаў і гасцей сталіцы прыйшлі ў Кіеўскі Дом кіно, каб убачыць лепшыя праваслаўныя фільмы.

Фільм пра гісторыю Гродзенскага кафедральнага сабора атрымаў дыплом «За лепшы мантаж і афармленне».

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі