Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл у Мінску раніцай 14 кастрычніка асвяціў храм-помніка ў гонар Усіх Святых.
Патрыярх Кірыл узначаліў першую Літургію ў новым храме.
Пропаведзь кіраўнік РПЦ, пабудаваную на аналізе слоў з Пісання “Любіце ворагаў вашых”, прысвяціў мастацтву мірнага вырашэння канфліктаў у сітуацыі, калі жаданне перамогі “акупіруе нашы думкі і пачуцці”: “Сам факт, што мы ў кімсці пазнаем ворага, пазбаўляе нас ўнутранага спакою і ладу, а, значыць, мы ўжо пераможаны ворагам”.
Прамую трансляцыю пропаведзі можна ўбачыць тут.
У богаслужбе ўзялі ўдзел мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павал, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі і члены Сінода РПЦ, які пачнецца ў Мінску 15 кастрычніка.
Храм-помнік размешчаны на ўсходзе беларускай сталіцы. Яго будаўніцтва доўжылася чвэрць стагоддзя. Закладной камень храма-помніка асвяціў патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Аляксій II падчас свайго першага першасвятарскага візіта ў Беларусь у 1991 годзе.
У крыпце храма пахаваныя астанкі невядомых салдат трох войнаў – вайны 1812 года, Першай і Другой сусветных войнаў.
Раней Патрыярх Маскоўскі здзейсніў ютрань Ночнага чування ў Свята-Духавым кафедральным саборы.
На чале РПЦ саслужылі мітрапаліт Кішынёўскі і ўсяе Малдовы Уладзімір, мітрапаліт Санкт-Пецярбургскі і Ладажскі Варсанофій, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павал, мітрапаліт Валакаламскі Іларыён, мітрапаліт Барнаульскі і Алтайскі Сергій, архіепіскап Віцебскі і Аршанскі Дзімітрый, архіепіскап Пінскі і Лунінецкі Стэфан, архіепіскап Гродзенскі і Ваўкавыскі Арцемій, архіепіскап Навагрудскі і Слонімскі Гурый, архіепіскап Полацкі і Глыбоцкі Феадосій, архіепіскап Магілёўскі і Мсціслаўскі Сафроній, архіепіскап Брэсцкі і Кобрынскі Іаан, архіепіскап Гомельскі і Жлобінскі Стэфан, архіепіскап Сонечнагорскі Сергій, епіскап Бабруйскі і Быхаўскі Серафім, епіскап Тураўскі і Мазырскі Леанід, епіскап Нарўскі і Прычудскі Лазар, епіскап Барысаўскі і Мар’інагорскі Веніямін, епіскап біскуп Маладзечанскі і Стаўбцоўскі Павел, епіскап Слуцкі і Салігорскі Антоній, епіскап Лідскі і Смаргонскі Парфірый.
Па заканчэнні богаслужбы мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павал ўручыў госцю абраз блажэннай Валянціны Мінскай.
Фота: Кацярына Адамчык
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- Дні праваслаўнай культуры адкрыюцца 27 лютага ў Мінску 24.02.2021 16:56
- Кароткая гісторыя таго, што зараз адбываецца вакол царквы “Новае Жыццё” 22.02.2021 17:07
- Вернікі царквы “Новае жыццё” ўсё роўна хочуць сабрацца на малітву 20.02.2021 14:01
- Зварот біскупаў Евангельскіх цэркваў Беларусі ў сувязі з сітуацыяй вакол Царквы “Новае жыццё” г. Мінска 19.02.2021 17:43
- Заява БХД 18.02.2021 12:00
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- “Мы не пакаяліся ў злачынствах камунізму”. Фотарэпартаж з “Ланцуга пакаяння” ў Мінску
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)
- Юбілейная «Камяніца» сабрала людзей пад Мінскам (фотарэпартаж)
- Біскуп Віцебскі: Мастацтва не дазваляе чалавеку стацца звыклым да прыгажосці наваколля (фотарэпартаж)
- «Школа нараджэння» прайшла ў Навагрудку (фотарэпартаж)