Стваральнік Цэнтра “Матуля” – пра перамогі і дасягненні 7-гадовага служэння
Праваслаўная матухна і шматдзетная маці мінчанка Вераніка Сярдзюк (у мінулым – выпускніца магістратуры ЕГУ), стваральнік і натхніцель пралайф-цэнтра “Матуля”, віншуючы ў сваім акаўнце ў фэйсбуку жанчын з Дні Маці, падводзіць вынікі сямігадовага валанцёрскага служэння Цэнтра.
“За 7 гадоў нашы валанцёры змаглі:
– выдаць больш за 433 тысяч буклетаў пра наступствы аборта і дапамогу цяжарным жанчынам у крызіснай сітуацыі ў жаночых кансультацыях, пра важнасць цноты і захавання сям’і, пра лекцыі сярод моладзі
– задаволіць больш 410 запытаў аб дапамозе дзіцячымі рэчамі і аксэсуарамі (тым ліку, пасылкі і паездкі ў рэгіёны краіны), гэта вымярэнне не толькі пакетамі вопраткі, часам гэта былі багажнікі);
– перадаць тым, хто жыве ў нястачы, 86 вазкоў і 61 ложачак;
– 45 жанчын, цяжарных і з дзецьмі, атрымалі магчымасць часовага пражывання ў прытулку Цэнтра “Матуля”;
– правесці 1333 псіхалагічныя кансультацыі з цяжарнымі жанчынамі ў цяжкай жыццёвай сітуацыі;
– арганізаваць больш за 300 кансультацый па падрыхтоўцы да родаў, пытаннях да/пасляродовой дэпрэсіі, разводах, сямейных канфліктах, праблемах з дзецьмі;
– прыняць па тэлефоне даверу 1770 званкоў”, – распавядае Вераніка Сярдзюк.
Валанцёры-юрысты змаглі вырашыць больш за 200 канфліктаў, у тым ліку – дапамагчы атрымаць жытло маці-сіротам. 4055 маладых людзей наведалі ў Цэнтры заняткі па сямейнай накіраванасці, 291 спецыяліст прайшоў навучанне на семінарах па праблеме предабортного кансультавання.
“Мы дакладна ведаем, што ў выніку кансультавання нарадзіліся на свет 147 малых”, – піша матушка Вераніка пра маці, якія паведамілі Цэнтры аб удалых родах пасля таго, як адмовіліся ад намеру зрабіць аборт.
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- “Казка пра Белага анёла, Зорку і цёмную краіну, якая робіцца светлай”. Казка ад Паўла Севярынца 15.01.2021 17:31
- Арцыбіскуп Кандрусевіч выказаў спачуванні ў сувязі са смерцю Мітрапаліта Філарэта 13.01.2021 10:28
- Памёр мітрапаліт Філарэт, Ганаровы Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі 12.01.2021 14:32
- Віншаванне архіепіскапа Арцемія з нагоды свята Хрыстовага нараджэння 07.01.2021 10:53
- Францішак прыняў адстаўку арцыбіскупа Кандрусевіча 03.01.2021 15:30
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- “Мы не пакаяліся ў злачынствах камунізму”. Фотарэпартаж з “Ланцуга пакаяння” ў Мінску
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)
- Юбілейная «Камяніца» сабрала людзей пад Мінскам (фотарэпартаж)
- Біскуп Віцебскі: Мастацтва не дазваляе чалавеку стацца звыклым да прыгажосці наваколля (фотарэпартаж)
- «Школа нараджэння» прайшла ў Навагрудку (фотарэпартаж)