У Будславе моладзь сабралася на малітву ў інтэнцыі Сіноду Біскупаў

Будслав
У Будславе ў Нацыянальным санктуарыі Маці Божай Будслаўскай 12 і 13 кастрычніка каталіцкая моладзь малілася ў інтэнцыі Сіноду Біскупаў, які праходзіць у Рыме на тэму «Моладзь, вера і распазнанне паклікання».

70 маладых людзей прыехалі са сваімі святарамі і законнымі сёстрамі з Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі і Віцебскай дыяцэзіі, паведамляе catholicnews.by.

Святую імшу цэлебраваў дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Юрый Касабуцкі. “Будзьце тымі зорачкамі, якія асвятляюць цёмнае неба сучаснага свету, праменьчыкамі, якія дзеляцца сваёй верай у Езуса Хрыста, верай, якая робіць нас шчаслівымі. Толькі разам мы можам зрабіць штосьці добрае і нават змяніць да лепшага”, — звярнуўся ён да моладзі.

Канферэнцыю для ўдзельнікаў падрыхтаваў кс. Павел Трон. Святар параўноўваў Божыя запаведзі са знакамі дарожнага руху: “Не бойцеся ўзрастаць у Божых запаведзях, як вопытныя кіроўцы. Не спыняйцеся ў развіцці! А каб развівацца, трэба бачыць Бога ў бліжнім, у сябры, у Касцёле”.

У другі дзень адбылася праца ў групах, дзе была магчымасць падзяліцца ўласным досведам моладзевых сустрэчаў.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі