“Бацькаўшчына” заклікае пісаць лісты з просьбай аб беатыфікацыі Скарыны

Скарына
Згуртаванне беларусаў свету “Бацькаўшчына” распачало ініцыятыву па сборы лістоў з просьбай аб ініцыіраванні працэсу беатыфікацыі Францішка Скарыны.

Лісты прапанавана адрасаваць пробашчу мінскага касцёла святых Сымона і Алены ксяндзу-каноніку Уладыславу Завальнюку, дасылаючы на адрас ЗБС (220012, Беларусь, Мінск, вул. Чорнага, 31-906).

“Акрамя рэлігійнага значэння, наяўнасць сваіх святых яднае нацыю, дае адчуванне прыналежнасці да адной супольнасці. І наша гісторыя мае дастаткова постацяў, якія ў свой час аказалі моцны ўплыў на духоўнае развіццё беларускага народа, вартых і пасля сваёй смерці служыць яднанню беларусаў. Такой постаццю, да прыкладу, ёсць Еўфрасіння Полацкая, якая ёсць святой для ўсіх безадносна да прыналежнасці да пэўнай рэлігійнай канфесіі. А што адносна Францыска Скарыны? Хіба ён не варты таго, каб быць у ліку святых?”, – заклікаюць арганізатары.

Прафесар Адам Мальдзіс лічыць, што Скарына як святы мае належаць і праваслаўным, і католікам, і ўніятам. Менавіта з яго ініцыятывы ў 2015 годзе паўстала суполка “Ініцыятыўная група па кананiзацыi Францыска / Францішка Скарыны”.

“Патрэбная падтрымка шырокага кола грамадскасці ў пацвярджэнні таго, што справа па беатыфікацыі Францыска Скарыны патрэбная не толькі рэлігійнай супольнасці, але і ўсяму беларускаму народу”, – звяртаюцца ініцыятары.

Узор ліста можна пабачыць тут.

Нагадаем, спрэчкі навукоўцаў аб прыналежнасці Скарыны да пэўнай канфесіі працягваюцца. Існуе думка, што ён мог быть пратэстантам.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі