Хор праваслаўных святароў праспяваў ў Курапатах

Гродно
Праваслаўны хор святароў Гродзенскай епархііпад кіраўніцтвам пратадыякана Дзімітрыя Шэпелева наведаў 20 кастрычніка ўрочышча Курапаты пад Мінскам – месца масавага пахавання ахвяраў сталінскага тэрору.

Клірыкі здзейснілі Памінальную літыю аб нявінна забітых, паведамляе church.by.

Хор святароў Гродзенскай дыяцэзіі – знакаміты вакальны калектыў, лаўрэат шэрагу міжнародных конкурсаў, сярод яго узнагарод – першае месца на фестывалі праваслаўных песнапенняў ў польскай Гайнаўцы ў 2012 годзе.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі