МУС не будзе прасоўваць закон “Аб супрацьдзеянні хатняму гвалту»

семья
Беларускае Міністэрства ўнутраных справаў адмовілася ад падрыхтоўкі спрэчнага закона “Аб супрацьдзеянні хатняму гвалту».

20 кастрычніка аргкамітэт па зборы подпісаў за перагляд канцэпцыі законапраекта «Аб супрацьдзеянні хатняму гвалту” атрымаў адказ з МУС на калектыўны зварот, паведамляе catholic.by.

У лісце адзначаецца, што МУС лічыць мэтазгодным адмовіцца ад падрыхтоўкі самастойнага закона, а свае прапановы прапрацоўваць у межах карэкціроўкі дзеючых заканадаўчых актаў краіны.

Такое рашэнне звязанае з «высокім грамадскім рэзанансам і думкай рэлігійных арганізацыяў», як адзначаецца ў лісце за подпісам прадстаўніка МУС Алега Каразея.

Разам з тым у лісце сказана, што кожны год у органы ўнутраных спраў Беларусі прыходзяць звесткі пра больш чым 120 тысяч выпадкаў сямейна-побытавых канфліктаў. Пры гэтым да адміністрацыйнай адказнасці прыцягваюцца больш за 50 тысяч, да крымінальнай — каля 2, 5 тысяч вінаватых.

Штогод ад рук сваіх блізкіх гіне больш за 100 грамадзянаў — трэцяя частка ўсіх загінулых ад забойстваў і цяжкіх цялесных пашкоджанняў. У больш чым 80 працэнтах выпадкаў прычынай з’яўляецца злоўжыванне алкаголем.

Паводле слоў прадстаўніка МУС, канцэпцыя не нясе пагрозу традыцыйнаму інстытуту сям’і і не ўтрымлівае пастанову «ювенальнай юстыцыі».

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі