РПЦ прыпыніла ўдзел у працы Камісіі па дыялогу з Каталіцкай Царквой
У Ватыкане 19 кастрычніка адбылася сустрэча кіраўніка Аддзела знешніх царкоўных сувязяў Маскоўскага Патрыярхата мітрапаліта Валакаламскага Іларыёна (Алфеева) з Папам рымскім Францішкам.
Папа Францішак цёпла прывітаў расійскага іерарха, які ў якасці назіральніка ад Рускай Праваслаўнай Царквы ўзяў удзел у пленарнай сесіі XV Генеральнай асамблеі Сіноду Біскупаў і выступіў перад яе ўдзельнікамі з прамовай, паведамляе patriarchia.ru.
Падчас сустрэчы былі абмеркаваныя актуальныя пытанні адносінаў паміж Маскоўскім Патрыярхатам і Каталіцкім Касцёлам. Асаблівая ўвага была звернутая на царкоўную сітуацыю ва Украіне. Расійскі іерарх пазнаёміў Святога Айца з рашэннямі, прынятымі Сінодам РПЦ 15 кастрычніка ў сталіцы Беларусі.
Мітрапаліт Іларыён адзначыў, што ў сувязі з дзеяннямі Канстанцінопальскага Патрыярхата Руская Праваслаўная Царква «вымушаная прыпыніць удзел у працы Змяшанай міжнароднай камісіі па тэалагічным дыялогу паміж Каталіцкай і Праваслаўнай Царквамі.
Тым не менш, як падкрэсліў расійскі іерарх, двухбаковыя адносіны паміж Маскоўскім Патрыярхатам і Каталіцкай Царквой будуць развівацца і далей.
У Ватыкане прадбачылі магчымасць такога кроку з боку Рускай Праваслаўнай Царквы.
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- Сайт Krynica.info часова спыняе сваю працу 21.09.2022 17:18
- Пастару Вячаславу Ганчарэнку штраф 100 базавых 20.09.2022 14:55
- Затрыманы Вячаслаў Ганчарэнка 20.09.2022 11:53
- Адзін з самых пазнавальных беларускіх календароў ужо ў продажы 19.09.2022 12:11
- “Стаміліся ўсё ад хлусні”. Белгарадскі мітрапаліт лічыць, што ў Расіі з-за вайны можа паўтарыцца 1917 год 19.09.2022 10:43
- «Маці Будслаўская, Маці святая…». Фотарэпартаж
- У першы ў гісторыі Дзень дзядуляў і бабуль фэст у гонар святой Ганны адзначылі ў Жодзішках (фотарэпартаж)
- Маці Божая Шкаплерная зноў паклікала вернікаў у Гудагай
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)
- Юбілейная «Камяніца» сабрала людзей пад Мінскам (фотарэпартаж)