28 кастрычніка ў Мінску пройдуць шэсце і мітынг на “Дзяды”

Дзяды 7

У нядзелю 28 кастрычніка ў Мінску адбудуцца мемарыяльныя шэсце і мітынг, прысвечаныя Дню памяці продкаў Дзяды, паведамляе “Народная Перамога”.

Збор удзельнікаў а 11:30 каля Гадзіннікавага завода (ст. метро “Парк Чалюскінцаў”). Пачатак шэсця а 12:00. Шэсце пройдзе па праспекце Незалежнасці-вуліцам Каліноўскага-Гамарніка-Мірашнічэнкі. 15:00 – 17:00 – мемарыяльны мітынг на тэрыторыі Народнага мэмарыялу ў Курапатах.

Мерапрыемства арганізоўвае Кансерватыўна-хрысціянская партыя – БНФ. Атрыманы дазвол Мінгарвыканкама і аблвыканкама.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар МТС: +37529 566 45 53. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі