Памёр аўтар перакладу Новага запавету на палескую гаворку

klimchuk-fpto8

22 кастрычніка ў Мінску памёр мовазнавец, гісторык, найлепшы знаўца мовы і традыцыйнай культуры Берасцейшчыны і Піншчыны, Фёдар Клімчук. Яму было 83 гады, паведамляе “Наша Ніва”.

Ён зрабіў дзве ўнікальныя справы: запісаў гаворкі соцень населеных пунктаў Брэсцкай вобласці, а таксама пераклаў на гаворку свайго роднага сяла Сыманавічы Новы запавет (поўны тэкст перакладу можна спампаваць тут) ды творы Гамера, Льва Талстога і Мікалая Гогаля.

Ён стаў лаўрэатам Дзяржаўнай прэміі Беларусі як адзін з суаўтараў Лексічнага атласа беларускіх народных гаворак.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі