Вечар памяці Генрыха Семірадскага. Да 175-годдзя з дня нараджэння жывапісца
24 кастрычніка а 17-й гадзіне ў чацвёртай зале экспазіцыі рускага мастацтва Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь пры падтрымцы Польскага Інстытута ў Мінску адбудзецца вечар памяці Генрыха Семірадскага. Мерапрыемства прымеркавана да 175-годдзя з дня нараджэння жывапісца.
У праграме вечара:
– прэзентацыя жывапіснага твора Генрыха Семірадскага «Давер Аляксандра Македонскага да ўрача Філіпа»;
– лекцыя пра жыццё і творчасць мастака;
– прэзентацыя паштоўкі з рэпрадукцыяй твора Генрыха Семірадскага «Давер Аляксандра Македонскага да ўрача Філіпа».
Генрых Іпалітавіч Семірадскі (12 [24] кастрычніка 1843, Нова-Белгарад, Харкаўская губерня – 23 жніўня 1902, Стшалкова, Петракоўская губерня) – польскі і рускі мастак, які большую частку актыўнага творчага жыцця правёў у Рыме. Адзін з найбуйнейшых прадстаўнікоў позняга акадэмізму, найбольш вядомы манументальнымі палотнамі на сюжэты з гісторыі антычнасці. Акадэмік і прафесар Імператарскай Акадэміі мастацтваў, акадэмій жывапісу Берліна, Стакгольма, Рыма, Турына, член-карэспандэнт французскай Акадэміі прыгожых мастацтваў.
Лекцыю чытае навуковы супрацоўнік аддзела рускага і замежнага мастацтва Д.С. Барташук.
Кожнага наведвальніка мерапрыемства чакае салодкі сюрпрыз.
Уваход на мерапрыемства па білетах у музей.
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- Сайт Krynica.info часова спыняе сваю працу 21.09.2022 17:18
- Пастару Вячаславу Ганчарэнку штраф 100 базавых 20.09.2022 14:55
- Затрыманы Вячаслаў Ганчарэнка 20.09.2022 11:53
- Адзін з самых пазнавальных беларускіх календароў ужо ў продажы 19.09.2022 12:11
- “Стаміліся ўсё ад хлусні”. Белгарадскі мітрапаліт лічыць, што ў Расіі з-за вайны можа паўтарыцца 1917 год 19.09.2022 10:43
- «Маці Будслаўская, Маці святая…». Фотарэпартаж
- У першы ў гісторыі Дзень дзядуляў і бабуль фэст у гонар святой Ганны адзначылі ў Жодзішках (фотарэпартаж)
- Маці Божая Шкаплерная зноў паклікала вернікаў у Гудагай
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)
- Юбілейная «Камяніца» сабрала людзей пад Мінскам (фотарэпартаж)