Выстава графікі Яўгена Куліка (31.10.1937–12.01.2002) “Душой адданы Беларусі”, прысвечаная 80-годдзю з дня нараджэння мастака

2_kylik-130 кастрычніка 2018 года а17-й гадзіне ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь адбудзецца адкрыццё выставы графікі выдатнагабеларускага мастака і грамадскага дзеяча Яўгена Сяргеевіча Куліка, прысвечанай 80-годдзю з дня яго нараджэння. На выставе дэманструюцца працы, створаныямастаком на працягу 1956–2001 гадоў, выкананыяў розных тэхніках графікі – малюнкі алоўкам і тушшу, пастэлі, акварэлі, лінарыты. Шырокі дыяпазон тэм і сюжэтаў твораў выстаўкі: гэта і зробленыя з натуры пранікнёныя пейзажныя замалёўкіцэркваў, курганоў, млыноў, і малюнкі-рэканструкцыі беларускіх замкаў, і вобразы беларускіх князёў, ваяроў – Усяслава Чарадзея, Давыда Гарадзенскага, паўстанцаў 1863 года, асветнікаў – Еўфрасінні Полацкай, Кірылы Тураўскага. Кніжная графіка прадстаўлена ілюстрацыямі да “Слова пра паход Ігараў” і паэмы Міколы Гусоўскага “Песня пра зубра”. Усе творы прасякнуты агульнай стрыжнёвай ідэяй, шчырым і адданым служэннем беларускаму адраджэнню, што з’яўлялася творчым крэда мастака на працягу ўсяго яго жыцця.

Спадчына Яўгена Куліка займае пачэснае месца сярод здабыткаў беларускага мастацтва другой паловы ХХ стагоддзя. Бясспрэчны яго вялікіўклад у абуджэнне і захаванне для нашчадкаў гістарычнай памяці. Дзякуючы руплівай працы Яўгена Куліка і намаганням яго аднадумцаў-паплечнікаў,у 80–90-я гады мінулага стагоддзя былі здзейснены шматлікія імпрэзы і выставы па ўшанаванні і вяртанні з небыцця імёнаў слаўных дзеячаў беларускай культуры, змагароў і асветнікаў, мастакоў і паэтаў – Міколы Гусоўскага, Алаізы Пашкевіч (Цёткі), Кастуся Каліноўскага, Пётры Сергіевіча, Язэпа Драздовіча ды іншых. Многім з іх Яўген Кулік прысвяціў свае графічныя творы, актуальныя і сёння, прадстаўленыяна гэтай выставе.

Шэраг твораўмастакапаказаны тутупершыню. Выстава, якая будзе дзейнічаць да 2 снежня 2018 года, з’яўляецца данінай памяці сапраўднаму майстру, ушанаваннем яго ўнёску ў развіццё айчыннага мастацтва ХХ стагоддзя.Яна зацікавіць усіх тых, хто неабыякавы да беларускай гісторыі і культуры.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі