У Ватыкане завяршыўся Сінод біскупаў. Зварот да моладзі
У Ватыкане 28 кастрычніка, у дзень завяршэння Сіноду Біскупаў на тэму «Моладзь: вера і распазнанне паклікання», быў агучаны ліст каталіцкіх біскупаў свету да моладзі.
“Да вас, моладзь усяго свету, мы, сінадальныя айцы, звяртаемся са словам надзеі, даверу, суцяшэння. У гэтыя дні мы былі сабраныя разам, каб слухаць голас Езуса, «заўсёды маладога Хрыста», і пазнаць у ім вашыя шматлікія галасы, вашыя радасныя воклічы, вашыя стогны, вашае маўчанне.
Нам вядомыя вашыя ўнутраныя пошукі, вашыя радасці і надзеі, болі і трывогі, з якіх складаецца ваша занепакоенасць. Нам хочацца, каб цяпер вы паслухалі слова ад нас: мы хочам быць супрацоўнікамі вашай радасці, каб вашыя чаканні ператварыліся ў ідэалы. Мы ўпэўненыя ў тым, што вы са сваёю жыццярадаснасцю гатовыя прыкласці намаганні да таго, каб вашыя мары здзейсніліся ў вашым жыцці і ў гісторыі чалавецтва.
Няхай нашыя слабасці вас не знеахвочваюць, а недасканаласці і грахі няхай не стануць перашкодаю для вашага даверу. Касцёл — вашая маці, ён вас не пакідае, ён гатовы суправаджаць вас на новых шляхах, на сцежках, на вышынях, дзе подых Духа вее мацней, разганяючы хмары абыякавасці, павярхоўнасці, расчаравання”, – пераконваюць каталіцкія біскупы свету.
Цалкам тэкст Звароту можна пабачыць тут.
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- Расійскі мітрапаліт заклікаў спыніць кровапраліццё на ўкраінскай зямлі пасля абстрэлу РФ 06.07.2022 09:25
- У Брэсце прайшоў маштабны крыжовы шлях 05.07.2022 19:50
- У Жыровічах асвяцілі самы вялікі ў Беларусі звон 05.07.2022 15:21
- Новы апостальскі ліст Папы: хопіць палемікі вакол літургіі 04.07.2022 14:33
- «Маці Будслаўская, Маці святая…». Фотарэпартаж 04.07.2022 10:22
- «Маці Будслаўская, Маці святая…». Фотарэпартаж
- У першы ў гісторыі Дзень дзядуляў і бабуль фэст у гонар святой Ганны адзначылі ў Жодзішках (фотарэпартаж)
- Маці Божая Шкаплерная зноў паклікала вернікаў у Гудагай
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- “Мы не пакаяліся ў злачынствах камунізму”. Фотарэпартаж з “Ланцуга пакаяння” ў Мінску
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)