Біскуп Пінскі заклікае да адпаведнай малітоўнай падрыхтоўкі ў імя памерлым

Демьянко
«Тыя, каго мы любім, ніколі не паміраюць», – нагадвае каталіцкі біскуп Пінскі Антоній Дзям’янка вернікам у Пасланні на актаву малітваў за памерлых.

“Дзень успаміну ўсіх памерлых вернікаў — гэта асаблівая нагода ўзгадаць і ўшанаваць тых, хто адышоў у вечнасць. Вядома, што не ўсе памерлыя адразу ідуць на неба. Некаторым неабходна прайсці праз чысцец. Наша вера падказвае, што там памерлыя ачышчаюцца ад таго, за што не паспелі адпакутаваць на зямлі. Малітва і ахвяра святой Імшы дапамагаюць ім у гэтым. Касцёл нічога не кажа наконт часу прабывання душаў у чыстцы, пра яго месцазнаходжанне ці пра тое, як адбываецца працэс збаўлення. Святы Аўгустын і многія іншыя хрысціянскія мысляры параўноўвалі чысцец да агню. Падобна таму, як агонь спальвае ўсё слабое і загартоўвае моцнае, так і чысцец знішчае наступствы грэшнасці чалавека, каб ён мог ачышчаным увайсці ў радасць неба. Касцёл памятае пра памерлых на працягу ўсяго літургічнага года, але дзень 2 лістапада з’яўляецца асаблівым. У гэты дзень можна атрымаць поўны адпуст і ахвяраваць яго за памерлых”, – нагадвае біскуп Дзям’янка, паведамляе catholic.by.

“Важна скарыстаць з сакрамэнту пакаяння і паяднання, каб прыняць Хрыста ў святой Камуніі і быць падрыхтаваным да годнага прыняцця і ахвяравання ласкі адпусту за тых, хто адышоў у вечнасць. Тым больш, што перыяд атрымання адпусту ў гэты час працягваецца цэлую актаву — восем дзён”, – дадае біскуп Пінскі.

“Нашая малітва і сведчанне веры дае таксама надзею на тое, што калісьці і нам хтосьці дапаможа на шляху да неба”, – заклікае іерарх да асаблівай малітоўнай падрыхтоўкі, нагадваючы словы паэткі Эмілі Дзікінсан: «Тыя, каго мы любім, ніколі не паміраюць, таму што любоў — гэта несмяротнасць».

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар МТС: +37529 566 45 53. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі