У Баранавічах грэка-каталікі маліліся ля Крыжа растраляным

43740780_1088373314661582_3855994249342353408_n

У Баранавічах 28 кастрычніка ля Крыжа памяці ахвярам сталінскіх рэпрэсіяў адбылося набажэнства, якое ўзначаліў грэка-каталіцкі святар а. Яўген Маліноўскі.

“Дэмакратычные актывісты горада сабраліся памаліцца і пачытаць вершы паэтаў, закатаваных молахам сталінскіх рэпрэсіяў. Пасля набажэнства жадаючыя чыталі вершы загінулых паэтаў. Мерапрыемства прайшло ў цёплых сяброўскіх абставінах. Мы павінныя помніць аб жудасных злачынствах сталінскай эпохі, каб не дапускаць такога ў будучыні”, – апавядае ў сваім акаўнце ў фэйсбуку ўдзельнік набажэнства Аляксандр Швед.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі