У Глыбокім прайшла акцыя “Мы разам” для людзей з абмежаваннямі

кс. Тихонович
У Глыбокім 28 кастрычніка у сёмы раз прайшла дабрачынная акцыя “Мы разам”, арганізаваная каталіцкім дабрачынным таварыствам “Карытас” Віцебскай дыяцэзіі і парафіяй Святой Тройцы.

Мэта мерапрыемства – нагадаць грамадству пра праблемы інвалідаў і іх правы. Удзел у ім узялі людзі з абмежаванымі магчымасцямі, іх апекуны і прадстаўнікі сацыяльных цэнтраў, паведамляе catholicnews.by.

Па традыцыі, спачатку ўдзельнікі сабраліся ў касцёле, дзе іх прывітаў мясцовы пробашч кс. Мікалай Ціхановіч. Ён заклікаў усіх, незалежна ад канфесіі і веравызнання, разам прачытаць малітву за спонсараў і валанцёраў, дзякуючы якім стала магчымым правядзенне гэтага мерапрыемства.

Затым адбылося ўрачыстае шэсце ад касцёла да гарадскога Дома культуры, дзе і адбылося асноўная частка святочнай праграмы.

“Такія мерапрыемствы даюць цяпло ў адносінах паміж людзьмі, цяпло, што сыходзіць ад чалавека, цяпло, якое перамагае, якое сыходзіць ад нашых сэрцаў. І на такіх мерапрыемствах мы павінны вучыцца дабрыні ад тых людзей, што сёння тут прысутнічаюць”, – кажа дырэктар “Карытас” Віцебскай дыяцэзіі кс. Андрэй Аніскевіч.

Свята распачалося ў танцавальнай зале, дзе ўдзельнікаў чакалі гульні і танцы. Таксама ўдзельнікаў чакаў стол з пачастункамі, які быў накрыты ў зале. А напрыканцы праграмы ўдзельнікі атрымалі маленькія памятныя падарункі.

Пакуль валанцёры і госці весяліліся ў танцавальным зале, святары і прадстаўнікі сацыяльных цэнтраў прынялі ўдзел у Круглым стале, дзе абмеркавалі праблемы людзей з абмежаванымі магчымасцямі і стаўленнем да іх нашага грамадства і прадстаўнікоў дзяржаўнай улады.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі