Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
Пад Віцебскам у месцах, дзе, на думку прадстаўнікоў мясцовай грамадскасці, пахаваныя ахвяры сталінскіх рэпрэсій, 3 лістапада была ўшанаваная памяць забітых, паведамляе BCHD.INFO.
Парэшткі 172 чалавек, знойдзеных у 2014 годзе каля вёскі Хайсы, былі пахаваныя ўладамі як парэшткі людзей, забітых нямецка-фашысцкімі захопнікамі, у брацкай магіле на станцыі Лосвіда. Тым не менш, віцебскія актывісты, якія нязгодныя з афіцыйнай версіяй, паставілі крыж з адмысловым надпісам “Ахвярам сталінскага рэжыму”, як і на Мазалаўскіх могілках, дзе пахаваныя парэшткі 302 чалавек.
Ля кожнай магілы ксёндз Вячаслаў Барок адслужыў памінальную службу і асвяціў крыжы. Прагучалі на жалобным мітынгу вершы мясцовай жыхаркі, прысвечаныя таму жудаснаму часу, верш Анатоля Сыса “Адпусціце мяне, Курапаты”.
У сваёй прамове ксёндз Вячаслаў зазначыў, што паміж фашыстамі і камуністамі трэба ставіць знак роўнасці. Для іх чалавечае жыццё не варта анічога, пад чырвонай зоркай – знакам д’ябла – палягло людзей больш, чым забілі іх чужынцы. Крыж – знак жыцця і праўды, таму ён павінен стаяць помнікам нявінны забітым, каб не паўтарылася гісторыя.
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- Сайт Krynica.info часова спыняе сваю працу 21.09.2022 17:18
- Пастару Вячаславу Ганчарэнку штраф 100 базавых 20.09.2022 14:55
- Затрыманы Вячаслаў Ганчарэнка 20.09.2022 11:53
- Адзін з самых пазнавальных беларускіх календароў ужо ў продажы 19.09.2022 12:11
- “Стаміліся ўсё ад хлусні”. Белгарадскі мітрапаліт лічыць, што ў Расіі з-за вайны можа паўтарыцца 1917 год 19.09.2022 10:43
- «Маці Будслаўская, Маці святая…». Фотарэпартаж
- У першы ў гісторыі Дзень дзядуляў і бабуль фэст у гонар святой Ганны адзначылі ў Жодзішках (фотарэпартаж)
- Маці Божая Шкаплерная зноў паклікала вернікаў у Гудагай
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)
- Юбілейная «Камяніца» сабрала людзей пад Мінскам (фотарэпартаж)