На мясцовых выбарах у Польшчы перамагла “Права і справядлівасць”

флаг польши

У Польшчы 4 лістапада завяршыўся другі тур мясцовых выбараў. На іх першае месца па колькасці атрыманых галасоў атрымала кіруючая кансерватыўная партыя “Права і справядлівасць”, за якую прагаласавалі 34,13% выбаршчыкаў. Другое месца – у правацэнтрысцкай Грамадзянскай кааліцыі ў складзе партый Грамадзянская платформа і “Сучасная”. У іх 26,97%.

“Права і справядлівасць” атрымала перамогу на выбарах у сеймікі Ніжнесілезскага, Люблінскага, Лодзьскага, Малапольскага, Мазавецкага, Падкарпацкага, Падляскага, Сілезскага і Свентакшыскага ваяводстваў, Грамадзянская кааліцыя – Куяўска-Паморскага, Любушскага, Апольскага, Паморскага, Вармінска-Мазурскага і Вялікапольскага.

Таксама правацэнтрысцкая Польская народная партыя атрымала 12,07% галасоў, правы-папулісцкі выбарчы камітэт “Кукіз’15” заручыўся падтрымкай 5,63% выбаршчыкаў. У кансерватыўна-ліберальнай партыі “Свабода” 1,38% галасоў, нацыянал-кансерватыўнага “Нацыянальнага руху” – 1,26%.

Левыя партыі разам набралі менш за 10% галасоў: Саюз дэмакратычнай лявіцы – 5,5%, “Разам” – 1,61%, “Зялёныя” – 1,76%.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар МТС: +37529 566 45 53. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com
05.11.2018 У свеце| Тэгі: ,




Блогі