У Беларусі затрыманы эпатажны старакаталіцкі святар
Жыхар Навагрудку Дзмітрый Бондар, які пазіцыянаваў сябе ў якасці то старакаталіцкага святара, то біскупа свету і быў вядомы сваімі эпатажнымі паводзінамі, быў затрыманы ў сярэдзіне кастрычніка. Па інфармацыі Навагрудскага райаддзелу Следчага камітэту, справа знаходзіцца ў вытворчасці Гродзенскага абласнога УСК.
Паводле інфармацыі крыніц “Нашай Нівы”, затрыманы альбо заразіў кагосьці СНІДам, альбо звар’яцеў, альбо быў звязаны з наркотыкамі. Калі гаворка ідзе пра заражэнне СНІДам, то абвінавачанаму можа пагражаць да сямі гадоў зняволення.
Старакаталіцкая Царква аддзялілася ад Каталіцкага Касцёлу ў 1870-х гадах. Суполка ў Беларусі ўтварылася ў 2005 годзе. Ад 2013 года парафія ўваходзіць у юрысдыкцыю адной з галін Старакаталіцкай Царквы Польшчы.
Як паведамляла Krynica.info, Курыя каталіцкай Гродзенскай дыяцэзіі выступіла 23 лютага з заявай адносна рэзананснага інтэрв’ю святара Старакаталіцкай Царквы Дзмітрыя Бондара, які агучваў погляды і прыхільнасці, якія разыходзяцца з традыцыйнымі хрысціянскімі ўяўленнямі, у тым ліку, аб маральным абліччы святара. У яго абарону тады выступіў некананічны беларускі праваслаўны дыякан Валянцін Цішко.
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- Дыяцэзіяльныя ўрачыстасці ў Тракелях пройдуць 9-10 ліпеня (+праграма) 29.06.2022 10:21
- Ва Украіне пад Валнавахай манах падарваўся на міне 27.06.2022 15:49
- Праграма прынясення каўчэга з часціцай мошчаў прападобнага Сергія Раданежскага ў Беларусь у перыяд з 27 чэрвеня па 3 ліпеня 27.06.2022 10:37
- Пра Беларусь, стэрэатыпы і духоўнасць. Batushka адкажа. Відэа 26.06.2022 08:28
- Вярхоўны суд ЗША 24 чэрвеня адмяніў рашэнне ў справе «Роў супраць Уэйда», што прызнавала аборт фундаментальным правам 25.06.2022 14:38
- У першы ў гісторыі Дзень дзядуляў і бабуль фэст у гонар святой Ганны адзначылі ў Жодзішках (фотарэпартаж)
- Маці Божая Шкаплерная зноў паклікала вернікаў у Гудагай
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- “Мы не пакаяліся ў злачынствах камунізму”. Фотарэпартаж з “Ланцуга пакаяння” ў Мінску
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)
- Юбілейная «Камяніца» сабрала людзей пад Мінскам (фотарэпартаж)