СК: гэта не першая крымінальная справа святара Бондара

бондар

Афіцыйны прадстаўнік Следчага камітэта Беларусі Юлія Ганчарова ў каментары карэспандэнту Krynica.info пацвердзіла інфармацыю аб затрыманні Зміцера Бондара, які пазіцыянуе сябе ў якасці старакаталіцкага святара.

«Гэты чалавек затрыманы па падазрэнні ў здзяйсненні злачынства, непасрэдным аб’ектам злачыннага замаху у якім з’яўляюцца здароўе і жыццё чалавека. Узбуджаная крымінальная справа. У цяперашні час выяўлена некалькі эпізодаў злачыннай дзейнасці мужчыны. Следствам падазраванаму прад’яўлена абвінавачванне. Пракурорам санкцыянавана прымяненне меры стрымання ў выглядзе заключэння пад варту. Пацярпелымі прызнаныя тры чалавекі», — адзначыла Юлія Ганчарова.

Па словах суразмоўніцы, гэта не першая крымінальная справа ў дачыненні да гэтага чалавека. У мінулым годзе ён прыцягваўся па ч.1 арт. 427 КК (службовы падлог) і быў асуджаны да штрафу.

Як паведамляла Krynica.info, Дзмітрый Бондар быў затрыманы ў сярэдзіне кастрычніка.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар МТС: +37529 566 45 53. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі