Еўрапейская народная партыя выступіла ў абарону СМІ і журналістаў Беларусі

img_7749_48069200_63172500

7 лістапада на Кангрэсе Еўрапейскай народнай партыі прынятая рэзалюцыю па Беларусі, якая патрабуе спыніць рэпрэсіі ў дачыненні СМІ і журналістаў ды заклікае Еўрасаюз перагледзець прыярытэты дыялогу з Беларуссю. У рэзалюцыі ўзгаданыя прозвішчы беларускіх журналістаў, што знаходзяцца пад крымінальным пераследам, а таксама палітвязень Міхаіл Жамчужны з патрабаваннем вызваліць усіх палітвязняў.

Рэзалюцыя падрыхтаваная Беларускімі хрысціянскімі дэмакратамі супольна з Правацэнтрысцкай кааліцыяй, паведамляе BCHD.INFO.

Прыняцце рэзалюцыі пракаментаваў сустаршыня БХД Віталь Рымашэўскі, які прымае ўдзел у Палітычнай асамблеі, кангрэсе і саміце Еўрапейскай народнай партыі.

“Адкрытасць ЕС да Беларусі, дыялог —   надзвычай важна. Але не менш важна тое, якія пытанні стаяць першымі ў парадку дня. На жаль, беларускія ўлады ўспрымаюць  адкрытасць ЕС як магчымасць беспакарана працягваць рэпрэсіі, знішчаць незалежную грамадзянскую супольнасць і прэсу. Абарона незалежных СМІ Беларусі — гэта пытанне першачарговай важнасці, і сённяшняя рэзалюцыя — важны крок у гэтым кірунку. Важна таксама патрабаванне перагляду прыярытэтаў супрацоўніцтва з Беларуссю. Беларускія ўлады хочуць ад ЕС толькі эканамічнай падтрымкі. Але эканоміка не можа паспяхова працаваць, калі ў краіне няма справядлівых незалежных судоў. А пакуль у Беларусі няма свабодных выбараў —   карупцыю, гвалт і беззаконне не спыніць.

У рэзалюцыі адзначаецца, што першачарговымі пытаннямі  ў парадку дыялогу паміж Беларуссю і ЕС павінны быць рэформа выбарчай і праваахоўнай сістэм.

Улічваючы тое, што практычна ўсё кіраўніцтва ЕС — прадстаўнікі ЕНП, прынятая рэзалюцыя вельмі важная для вызначэння палітыкі ЕС у адносінах да нашай краіны.

Наперадзе – удзел у    Саміце Еўрапейскай народнай партыі, дзе  будзе магчымасць абмеркаваць сітуацыю ў Беларусі са спадарыняй Меркель і іншымі лідарамі ЕНП”.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар МТС: +37529 566 45 53. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі