У Лідзе ўшанавалі святароў – пакутнікаў Другой Сусветнай вайны

Лида
У Лідзе ў парафіі Узвышэння Святога Крыжа 5 лістапада міністранты з нагоды дыяцэзіяльнага дня малітвы за памерлых сабраліся на супольную малітву Вяночкам да Божай Міласэрнасці на Слабадскіх могілках, каб ушанаваць святароў, якія загінулі ад рук карнікаў падчас Другой сусветнай вайны.

10 сакавіка 1943 года дзевяць святароў былі вывезеныя з мясцовай вязніцы ў сасновы лес за пяхотнымі казармамі, дзе іх расстралялі, а целы скінулі ў загадзя выкапаную яміну, паведамляе catholic.by.

Пасля эксгумацыі парэшткаў у 60-я гады мінулага стагоддзя целы забітых святароў былі перанесены на парафіяльныя могілкі на Слабадзе. На агульнай магіле святароў-мучанікаў паставілі помнік з надпісам.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар МТС: +37529 566 45 53. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі