У Паставах сустрэліся маладыя «Неардынарныя» каталікі

Поставы
У Паставах 3 лістапада каталіцкія святары з законніцкай супольнасці сэрцанаў правялі сустрэчу моладзі «Неардынарныя», у якой узялі ўдзел каля 80 хлопцаў і дзяўчат з Пастаўскага і Глыбоцкага дэканатаў.

Сустрэча праходзіла ў сэрцанскім доме «Дэон». Моладзь прадставіла сваю групу кожная паасобку, пасля чаго адбылася канферэнцыя на тэму святасці, якую прамовіў кс. Эдуард Сінкевіч SCI, паведамляе catholic.by.

Вечар працягнуўся за супольнай вячэрай і забавамі, а таксама адарацыяй Найсвяцейшага Сакрамэнту і малітвай праслаўлення, якую праводзіў дыякан Дзмітрый Прыступа SCI.

Урачыстую Святую імшу на заканчэнне сустрэчы цэлебраваў ардынарый Віцебскай дыяцэзіі біскуп Алег Буткевіч, якія пасля ўдзяліў моладзі пастырскае бласлаўленне.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар МТС: +37529 566 45 53. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі