У Глыбокім маліліся за ахвяр камуністычнага і фашысцкага рэжымаў
Каля ста каталіцкіх вернікаў Глыбокага маліліся за ахвяр камуністычнага і фашысцкага рэжымаў. Яны сабраліся ва ўрочышчы Барок каля мемарыяльнага комплексу ў памяць расстраляных падчас Другой сусветнай вайны.
Там і побач з гэтым месцам падчас вайны і на яе пачатку адбываліся масавыя расстрэлы людзей. Агулам было забіта каля 30 тыс. чалавек.
Паводле пробашча парафіі Святой Тройцы ў Глыбокім Мікалая Ціхановіча, для хрысціянаў 7 лістапада – гэта не свята, а дзень успамінаў пра жахлівыя падзеі тых часоў:
– Ніхто публічна не перапрашаў за грахі гэтага рэжыму ў нашай краіне. Ніхто не пакаяўся за забойствы людзей, за вываз людзей, за рэпрэсіі. Хто гэта будзе чыніць, калі не Касцёл, калі не Царква. Я лічу, гэта наш святы абавязак – перапрашаць Бога.
Да пачатку Другой сусветнай вайны на месцы Глыбоцкай турмы два гады дзейнічала турма НКВД. Сюды сагналі амаль усю мясцовую інтэлігенцыю і палякаў. Перад прыходам немцаў, па звестках старажылаў, каля тысячы расстралялі на месцы. Да 1,5 тыс. вязняў забілі пад Улай.
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- CК адкажа: ксёндз — экстрэміст, ці не? 21.04.2021 17:52
- Пуцяводныя нататкі: мінскія братчыкі здзейснілі падарожжа да святых мясцінаў Беларусі 21.04.2021 14:42
- Адкрыты набор на падрыхтоўчыя курсы для абітурыентаў Мінскай духоўнай семінарыі 20.04.2021 11:33
- Абраны новы старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі 14.04.2021 19:11
- Біскуп Юрый Касабуцкі: Езуса пакаралі смерцю, бо хтосьці адчуў страх згубіць сваю ўладу 11.04.2021 04:08
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- “Мы не пакаяліся ў злачынствах камунізму”. Фотарэпартаж з “Ланцуга пакаяння” ў Мінску
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)
- Юбілейная «Камяніца» сабрала людзей пад Мінскам (фотарэпартаж)
- Біскуп Віцебскі: Мастацтва не дазваляе чалавеку стацца звыклым да прыгажосці наваколля (фотарэпартаж)
- «Школа нараджэння» прайшла ў Навагрудку (фотарэпартаж)