У Расіі адкрылі мемарыял памяці святароў – ахвяраў савецкага рэжыму

Россия
Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч 8 лістапада ўзяў удзел у святкаваннях юбілею заснаванай ім у 1993 годзе каталіцкай духоўнай семінарыі «Марыя — Каралева апосталаў» у Санкт-Пецярбургу.

Арцыбіскуп Кандрусевіч узначаліў адкрыццё мемарыяла з прозвішчамі вядомых 425 каталіцкіх святароў, якія загінулі падчас атэістычнага рэжыму ў савецкіх лагерах, а таксама святую Імшу ў касцёле святога Станіслава, паведамляе catholic.by.

Разам з ім Эўхарыстыю канцэлебравалі Апостальскі нунцый у Расіі арцыбіскуп Чэлестыно Мільёрэ і ўсе расійскія біскупы.

Арцыбіскуп Кандрусевіч у кароткай прамове падкрэсліў, што калі яшчэ не так даўно дзень 7 лістапада лічыўся «чырвоным днём календара», то сёння ў Каталіцкім Касцёле ў Расіі гэта дзень малітвы за ахвяры таталітарнага савецкага рэжыму і іх праслаўлення.

На думку арцыбіскупа Кандрусевіча, у працэс праслаўлення новамучанікаў арганічна ўпісваецца адкрыццё мемарыялу ў гонар святароў, якія аддалі сваё жыццё за веру.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар МТС: +37529 566 45 53. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі