Андрэй Квяцінскі: не пабаяцца Божым справам прысвоіць статус патрэбаў першай неабходнасці
Мк 12, 41–44
“Сеўшы насупраць скарбонкі, Езус назіраў, як людзі кідалі грошы ў скарбонку. Многія багатыя кідалі памногу. І прыйшла адна бедная ўдава, і ўкінула дзве лепты, што складае чвэрць аса.
Паклікаўшы вучняў сваіх, Езус сказаў ім: Сапраўды кажу вам, што гэтая бедная ўдава ўкінула больш за ўсіх, хто кідаў у скарбонку. Бо ўсе кідалі, маючы лішак, а яна, будучы ў нястачы сваёй, укінула ўсё, што мела, увесь пажытак свой”.
Часамі здаецца, што дазволіць сабе быць шчодрым можна толькі пры ўмове, што ўдосталь маеш чым дзяліцца. Аднак з назіранняў Езуса за ахвярадаўцамі ля скарбонкі ў святыні вынікае, што шчодрасць залежыць ад смеласці сэрца, а не ад таўшчыні кашалька. Багацеі сваімі ахвярамі разлічвалі не столькі выразіць адданасць Богу, колькі купіць сабе захапленне з боку людзей. У адрозненні ад іх, удава адзначаецца смеласцю і гатоўнасцю аддаць усё, што мае. Такое магчыма толькі, калі ведаеш, што па-сапраўднаму багатым робіць толькі Бог. Вядома ж, датычыць гэта не толькі майстэрства распараджацца малымі ці вялікімі грашамі, але і іншымі, нематэрыяльнымі дабротамі. Гэта сур’ёзны выклік як для бедных, так і для багатых.
Чалавек, працуючы цэлы тыдзень, у нядзелю часамі прыходзіць да высновы, што вось сёння адзіны дзень, калі можна зрабіць нейкія хатнія справы, паехаць да родных ці нават звычайным чынам адпачыць. А тут трэба гэтым кароткім днём падзяліцца з Богам – пайсці на Імшу, больш чым ў буднія дні памаліцца. Таму часта прыходзіць спакуса, што шкада гэтага, хоць невялікага, але каштоўнага часу. Многія нават перакананыя, што ў касцёл наогул могуць хадзіць толькі тыя, каму няма чаго рабіць, чагосьці “больш важнага”.
Вось і бедная ўдава магла прызначыць свае мізэрныя грошы на “больш важныя”, а можа нават неабходныя рэчы. Аднак той факт, што яна апошнія грошы кідае ў скарбонку, сведчыць пра тое, што яна не пабаялася Божым справам прысвоіць статус патрэбаў першай неабходнасці. Бо тут яна атрымлівае жыццё і сэнс, якія не залежаць ад матэрыяльнага дастатку ці добрай рэпутацыі ў людзей.
Ці гатовы я аддаць у Божае распараджэнне ўсе матэрыяльныя і духоўныя даброты, якімі валодаю? Ці не выкарыстоўваю я даброты дзеля самаўзвышэння? Ці дастаткова ў мяне даверу да Божага провіду, каб дзяліцца з тымі, хто ў патрэбе?
брат Андрэй Квяцінскі OFMCap
Меркаванне аўтараў блогаў можа не супадаць з меркаваннем рэдакцыі Krynica.info
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- “Казка пра Белага анёла, Зорку і цёмную краіну, якая робіцца светлай”. Казка ад Паўла Севярынца 15.01.2021 17:31
- Арцыбіскуп Кандрусевіч выказаў спачуванні ў сувязі са смерцю Мітрапаліта Філарэта 13.01.2021 10:28
- Памёр мітрапаліт Філарэт, Ганаровы Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі 12.01.2021 14:32
- Віншаванне архіепіскапа Арцемія з нагоды свята Хрыстовага нараджэння 07.01.2021 10:53
- Францішак прыняў адстаўку арцыбіскупа Кандрусевіча 03.01.2021 15:30
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- “Мы не пакаяліся ў злачынствах камунізму”. Фотарэпартаж з “Ланцуга пакаяння” ў Мінску
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)
- Юбілейная «Камяніца» сабрала людзей пад Мінскам (фотарэпартаж)
- Біскуп Віцебскі: Мастацтва не дазваляе чалавеку стацца звыклым да прыгажосці наваколля (фотарэпартаж)
- «Школа нараджэння» прайшла ў Навагрудку (фотарэпартаж)