На Магілёўшчыне змянілася кіраўніцтва БХД

1487597533_1473529774_96d86-clip-58kb

У Магілёве адбылася справаздачна-выбарчая канферэнцыя Магілёўскага гарадскога і абласнога аргкамітэтаў Беларускай хрысціянскай дэмакратыі. У сустрэчы ўзялі ўдзел сустаршыні БХД Вольга Кавалькова, Віталь Рымашэўскі і Павел Севярынец.

Кіраўнікі і актывісты БХД сардэчна падзякавалі Таісіі Карпаўне Кабанчук, якая саступіла сваю пасаду абласнога кіраўніка, за шматгадовую плённую працу. Яна прапанавала абраць Алега Аксёнава (на фота) сваім наступнікам. Большасцю галасоў Алег Аксёнаў быў абраны новым каардынатарам Магілёўскага абласнога аргкамітэту БХД, паведамляе BCHD.INFO.

У сваю чаргу новым кіраўніком Магілёўскага гарадскога аргкамітэту БХД была выбраная Вікторыя Шавялевіч.

Таксама абласная канферэнцыя большасцю галасоў пацвердзіла вылучэнне на праймерыз правацэнтрысцкай кааліцыі ад БХД Паўла Севярынца.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар МТС: +37529 566 45 53. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі