Каталіцкія біскупы абмеркавалі пытанне культу Маці Божай Бялыніцкай

ККЕБ
У Віцебску ў курыі Віцебскай дыяцэзіі 15 лістапада адбылося 73-е пленарнае пасяджэнне Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі.

У чарговым пасяджэнні бралі ўдзел усе члены ККББ за выключэннем дапаможнага біскупа Пінскай дыяцэзіі Казіміра Велікасельца, Апостальскі візітатар для грэка-католікаў Беларусі архімандрыт Сяргей Гаек і Апостальскі Нунцый у Беларусі арцыбіскуп Габар Пінтэр, паведамляе catholic.by.

Іерархі заслухалі справаздачу старшыні ККББ арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча аб Сінодзе Біскупаў на тэму “Моладзь, вера і распазнанне паклікання”, які праходзіў у Ватыкане з 3 па 28 кастрычніка і ў якім ён прымаў удзел.

Таксама арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч пазнаёміў прысутных з актуальным станам працы над пагадненнем паміж Касцёлам і дзяржавай.

На пасяджэнні, згодна з патрабаваннем ватыканскай Кангрэгацыі Веравучэння, пры ККББ была ўстаноўлена новая камісія па справах абароны малагадовых.

Ксёндз Аляксандр Улас быў афіцыйна прызначаны дырэктарам інтэрнэт-партала catholic.by, дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Аляксандр Яшэўскі SDB быў прызначаны адказным за распрацоўку канцэпцыі Тэалагічнай акадэміі імя св. Яна Паўла ІІ.

Іерархі зацвердзілі тэму наступнага душпастырскага года ў Касцёле ў Беларусі: “Сям’я — крыніца радасці і надзеі моладзі”.

Епіскапат разгледзеў пытанне культу цудатворнага абраза Маці Божай Бялыніцкай і прыняў рашэнне звярнуцца ў Кангрэгацыю Божага Культу і Дысцыпліны Сакрамэнтаў з просьбай аб уключэнні свята Маці Божай Бялыніцкай у літургічны каляндар Касцёла ў Беларусі.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар МТС: +37529 566 45 53. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі