Дзеці з Гродзенскай епархіі перамаглі на конкурсе чытальнікаў у Польшчы
Вучні нядзельных школаў праваслаўнай Гродзенскай епархіі15 лістапада у трэці раз узялі ўдзел у Міжнародным конкурсе чытальнікаў вершаў праваслаўнай паэзіі «Prawoslawie w poetyckim slowie».
Конкурс праходзіў у мястэчку Гайнаўка ў Польшчы, паведамляе orthos.org.
З Беларусі ўзялі ўдзел вучні храма святых раўнаапостальных Мефодзія і Кірыла ў Ваўкавыску, храма Святога Іллі ў Мастах, Пакроўскага храма ў Дзяржынску.
Арганізатарамі традыцыйна выступілі а. Андрэй Буслоўскі і Лілія Буслоўская. Вучні чыталі вершы на беларускай, рускай і польскай мовах. Беларускія дзеці чыталі вершы Наталлі Арсенневай, інака Іаана (Алега Бембеля), Рыгора Барадуліна.
Прызавыя (II і III месцы) прывезлі Улляна Шагун і Аляксандра Палтарак з Ваўкавыска, Ксенія Бісерава з Мастоў, Настасся Красоўская з Дзяржынска.
Усе пераможцы запрошаныя на гала-канцэрт у Гайнаўку 23 лістапада.
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- На Чырвоным касцёле зазванілі званы (фотарэпартаж) 17.02.2019 15:11
- Тры біблейскія прароцтвы, якія можа праверыць кожны 13.02.2019 17:29
- Пасля Томасу. Цярністы шлях станаўлення Праваслаўнай Царквы Украіны 12.02.2019 17:23
- Мітрапаліт Кандрусевіч пра трагедыю ў Стоўбцах: чалавек адарваўся ад Евангелля 12.02.2019 09:10
- У Маладзечне пройдзе прэзентацыя кнігаў Паўла Севярынца 05.02.2019 18:16
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)
- Юбілейная «Камяніца» сабрала людзей пад Мінскам (фотарэпартаж)
- Біскуп Віцебскі: Мастацтва не дазваляе чалавеку стацца звыклым да прыгажосці наваколля (фотарэпартаж)
- «Школа нараджэння» прайшла ў Навагрудку (фотарэпартаж)
- Будслаў-2018: знічкі пад дажджом (фотарэпартаж)
- У Мінску больш за 100 дзяцей прынялі першую камунію ў Чырвоным касцёле (фотарэпартаж)