На “Мова-нанова” будуць размаўляць пра каталіцтва

46458600_1868380379923957_1319805886276829184_n

19 лістапада ў Мінску на занятках беларускамоўных курсаў “Мова-нанова” будуць размаўляць пра каталіцтва. Госцем заняткаў будзе пробашч касцёла святога Роха, прэс-сакратар Канферэнцыі каталіцкіх біскупаў Беларусі кс. Юрый Санько.

Пачатак заняткаў а 18:30 па адрасе Інтэрнацыянальная, 33, кафэ “Грай”. Уваход вольны.

Нагадаем, што ў кастрычніку на курсах “Мова-нанова” выступіў праваслаўны святар,  кіраўнік інфармацыйнага аддзела Мінскай праваслаўнай епархіі а. Яўген Грамыка.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі