У Чырвоным касцёле пройдзе вечарына, прысвечаная яго гісторыі

касцёл

21 лістапада 1910 года быў асвечаны касцёл Святога Сымона і Святой Алены, які стаў самым вялікім у Мінску і хутка атрымаў неафіцыйную назву «Чырвоны касцёл». Шмат выпрабаванняў па духоўным адраджэнні было ў гісторыі касцёла, горада, краіны.

З 1989 г. ксёндз Уладыcлаў Завальнюк разам з вернікамі пачаў працу за вяртанне народу каталіцкіх святынь у Мінску (касцёл Святога Сымона і Святой Алены, Катэдральны касцёл, касцёл Святога Роха), аднавіў і адкрыў каталіцкія парафіі ў Каралішчавічах, Чэрвені, Смалявічах, Раўбічах, Лагойску, Корані, Негарэлым і інш.

Каб вярнулі Чырвоны касцёл, паўтара года кожны вечар пасля працы, а ў нядзелю — днём, у любое надвор’е вернікі праводзілі крыжовыя шэсці вакол будынка касцёла, узносілі малітвы.

21 лістапада 1990 года, у дзень 80-годдзя касцёла, святыня была вернута Рымска-Каталіцкай Царкве. У гэты ж дзень біскуп Тадэуш Кандрусевіч адслужыў Святую Імшу ў касцёле і блаславіў вернікаў у іх духоўнай і фізічнай працы па аднаўленню касцёла.

У 2017 годзе распачалася рэканструкцыя касцёла, падчас якой помніку архітэктуры вяртаюць гістарычны выгляд.

У 2018 годзе, дзякуючы ахвяраванням вернікаў, былі адліты новыя званы.

7 верасня звон Алімпіі, Сымона і Алены; звон Слугі Божага Эдварда Вайніловіча і звон Арханёла Міхала былі прывезены і пастаўлены ля касцёла для аглядання.

9 кастрычніка гэтага года званы былі падняты і ўсталяваны на вежах касцёла.

Гэтым падзеям будзе прысвечана вечарына “Вы святую веру захавалі…”, якая пройдзе 25 лістапада ў 13:00 у бібліятэцы імя Адама Міцкевіча.

chyrvony.by

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар МТС: +37529 566 45 53. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі