У Нарвегіі могуць абмежаваць магчымасць абортаў
У Нарвегіі могуць абмежаваць аборты. Абмеркаванне гэтага пытання стала магчымым пасля таго, як Хрысціянскія дэмакраты заявілі пра магчымасць супольных дзеянняў з апазіцыйнай Рабочай партыяй. У адказ лідар кіруючай Кансерватыўнай партыі, прэм’ер-міністр Эрна Сольберг прапанавала хадэкам абмеркаваць магчымасць абмежавання абортаў.
Такі аргумент дапамог пераканаць сябраў Хрысціянска-дэмакратычнай партыі, якія стаяць на сацыяльна-кансерватыўных пазіцыях і належаць пераважна да Лютэранскай царквы, прагаласаваць за перамовы з кіруючай кааліцыі, што дапаможа Сольберг займець большасць у парламенце да наступных выбараў у 2021 годзе, перадае Reuters.
Хрысціянскія дэмакраты выступаюць за абмежаванні на аборты, у прыватнасці, хочуць забараніць перарываць цяжарнасці пасля 12 тыдні за выключэннем выпадкаў, калі гаворка ідзе пра прыроджаныя заганы або пагрозу жыцця. Таксама партыя хоча ўскладніць альбо ўвогуле спыніць селектыўныя аборты ў выпадку шматплоднай цяжарнасці.
“Абіраць на падставе пэўных здольнасцяў – гэта дыскрымінацыя. … Дзеці з сіндромам Даўна павінны мець такія ж правы, як і іншыя дзеці”, – заявіў намеснік старшыні Хрысціянскіх дэмакратаў Ш’ель Інгральф Ропстад.
Магчымасць абмежавання абортаў выклікала шматлікія пратэсты ў Нарвегіі. Паводле сацыёлагаў, супраць абмежавання выступае 68% жыхароў краіны, за іх – толькі 16%.
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- У Ізраілі знайшлі надпіс пра Хрыста, якому каля 1500 гадоў 23.01.2021 14:34
- “Казка пра Белага анёла, Зорку і цёмную краіну, якая робіцца светлай”. Казка ад Паўла Севярынца 15.01.2021 17:31
- Арцыбіскуп Кандрусевіч выказаў спачуванні ў сувязі са смерцю Мітрапаліта Філарэта 13.01.2021 10:28
- Памёр мітрапаліт Філарэт, Ганаровы Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі 12.01.2021 14:32
- Віншаванне архіепіскапа Арцемія з нагоды свята Хрыстовага нараджэння 07.01.2021 10:53
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- “Мы не пакаяліся ў злачынствах камунізму”. Фотарэпартаж з “Ланцуга пакаяння” ў Мінску
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)
- Юбілейная «Камяніца» сабрала людзей пад Мінскам (фотарэпартаж)
- Біскуп Віцебскі: Мастацтва не дазваляе чалавеку стацца звыклым да прыгажосці наваколля (фотарэпартаж)
- «Школа нараджэння» прайшла ў Навагрудку (фотарэпартаж)