“Кашмар у Лунінцы” стаўся тэмай праваслаўных чытанняў у рэгіёне

Лунинец
У Лунінцы ў сярэдзіне кастрычніка прайшлі праваслаўныя ІХ Свята-Андрэеўскія чытанні.

Мерапрыемства на базе Палітэхнічнага каледжа прайшло пад назвай “Моладзь: воля і адказнасць”, паведамляе pinskeparh.by.

Некаторыя выступоўцы выкладалі свае прамовы тэзісна, на гэта паўплывала жудаснае злачынства ў горадзе, калі маладая маці жорстка забіла сваё дзіця, плач якога замінаў пагулянцы. Пракурор раёна Аляксандр Карлюк, ацэньваючы здарэнне і ўвогуле ролю моладзі ў сучасным свеце з гледзішча права, падкрэсліў, што шматлікіх злачынстваў можна было б пазбегнуць, калі б навакольныя былі ўважлівымі да сваіх і суседскіх дзяцей, адзін да аднаго.

Кіраўнік місіянерскага аддзела Пінскай епархіі, кандыдат багаслоўя протадыякан Андрэй Гарбуноў з Баранавічаў у прамове “Тэорыя пакаленняў” разважаў аб тым, што маладыя людзі, народжаныя ў ХХІ стагоддзі, “становяцца паўнавартаснымі вольнымі асобамі толькі ў віртуале, доступ у які для іх – такі просты і натуральны”.

На секцыйных пасяджэннях педагогі дзяліліся набыткамі ў сучасным адукацыйным працэсе, атрымалі адказы на пытанні ад святароў.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар МТС: +37529 566 45 53. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі