У мінскай парафіі прайшоў сямейны Баль усіх святых
Каталіцкія святары актыўна працуюць з дзецьмі, моладдзю і іх бацькамі. Плёнам такой працы стаў Баль усіх святых, арганізаваны каталіцкай парафіяй св. Яна Евангеліста і Максіміліяна Кольбэ па вул. Матусевіча,80 у Мінску. Імпрэза праходзіла 18 лістапада ў дольнай залі Чырвонага касцёла.
– Мы ладзім такое свята ў трэці раз,- распавёў ксёндз Уладзімір Марушэўскі з Таварыства Хрыста. – Сёлета яно мае сямейны характар. Кожны з нашых дзяцей і іх бацькоў мог выбраць святога, якога ён любіць, прачытаць пра яго жыццё і стварыць касцюм, адпаведны часу жыцця свайго святога. Таксама мы прапанавалі дзецям паўдзельнічаць у конкурсе малюнкаў, пераможцы якога атрымаюць прызы.
Дзяўчаты ўпадабалі вобразы святой Алены, святой Тэрэзы ад Дзіцятка Езуса, святой Агнешкі, Кацярыны Сіенскай, Брыгіты і іншых, хлопчыкі – св. Марка, Андрэя. Прадстаўнікі бацькоў, напрыклад, Павел і Людміла, выбралі вобразы святога Францішка Асізскага і святой Перпетуі.
– Сёстры-назарэцянкі, якія другі год працуюць у нашай парафіі і дапамагаюць нам у душпастырстве, – распавёў ксёндз Алег Шпець, – прапанавалі ідэю паставіць невялічкі спектакль пра бласлаўлёных мучаніц Беларусі, сясцёр-назарэцянак з Наваградка.
Сэнс Балю ўсіх святых у тым, што кожнае дзіця можа знайсці сябе святога, пазнаёміцца з ім, зацікавіцца яго жыццём, зрабіць яго ўбранне і даведацца, як наследваць яго прыклад, бо сэнс не толькі ў забаве, а ў тым, каб паказаць, што святыя былі звычайнымі людзьмі, жылі і працавалі, прысвячалі свае жыццё Богу, захоўваючы Божыя наказы. Як толькі школьны год распачаўся, мы прапанавалі сем’ям паўдзельнічаць у гэтым мерапрыемстве, каб не толькі дзецям паказаць прыклад святых, але і іх бацькам.
Наша ідэя – паказаць, што святасць гэта не смутак і не толькі стаянне ў касцёле на каленях, а тое, чым мы жывем у паўсядзённым жыцці, што можа быць і вясёлым! Гэта радасць, якую мы перажываем разам! Тады яна не будзе пужаць людзей, а будзе прыцягваць!
Мерапрыемства завершылася салодкім сталом з гарбатай і пірагамі, і агульным фотаздымкам на памяць.
Э. Дзвінская, фота аўтара
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- У Гомельскай епархіі выдалі цікавы каляндар пра мясцовых святых 12.08.2022 06:08
- У Кіеве суд пачаў разглядаць справу пра захоп храма УПЦ 11.08.2022 17:49
- Пробашча парафіі ў Лынтупах Аляксандра Барана арыштавалі на 17 сутак 10.08.2022 07:15
- «Не памрэ тваё імя» — Выйшла кніга пра памерлую настаяцельніцу Полацкага манастыра 10.08.2022 04:44
- З’явіўся анонс святкавання Дня памяці Манефы Гомельскай 09.08.2022 20:26
- «Маці Будслаўская, Маці святая…». Фотарэпартаж
- У першы ў гісторыі Дзень дзядуляў і бабуль фэст у гонар святой Ганны адзначылі ў Жодзішках (фотарэпартаж)
- Маці Божая Шкаплерная зноў паклікала вернікаў у Гудагай
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)
- Юбілейная «Камяніца» сабрала людзей пад Мінскам (фотарэпартаж)