«Айца-будаўніка» з Багданава перавялі служыць у Стоўбцы

Богданова
Ксёндз-пробашч Міхайлаўскай парафіі ў Багданава блізу Івянца 23 лістапада паведаміў аб сваім новым прызначэнні ў парафію святога Казіміра ў Стоўбцах.

Аб атрыманні адпаведнага дэкрэта за подпісам мітрапаліта Мінска-Магілёўскага, арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча, кс. Ігар Лашук паведаміў у сваім акаўнце ў фэйсбуку.

На працягу апошніх гадоў, праведзеных кс. Лашуком на служэнні ў Багданава, шырокі рэзананс набыла яго дзейнасць па адбудове мясцовай святыні.

12 траўня была асвечаная капліца ў вёсцы Просці блізу Нясвіжа, адбудаваная на асабістыя сродкі святара.

Паведамленне святара аб пераездзе ў Стоўбцы ў бліжэйшыя тыдні выклікала неадназначную рэакцыю ў соцсетках.

“Не ведаю, ці віншаваць Вас, ойча, але Стоўпцам пашанцавала! што зробіш, калі адзін Ксёндз-будаўнік на ўвесь Касцёл… хоць асабіста мне чамусьці сумна ад гэтай весткі”, – піша грамадскі дзяяч Глеб Лабадзенка.

“Ойча, а ці будзе каму скончыць дзіцячы цэнтр у Багданаве? Толькі ўсё наладзілі”, – непакоіцца іншы вернік.

“Нечакана неяк. Хаця ў Стоўбцах недабудаваны касцёл даўно стаіць. І царква дзіўныя пасквілі пра злых католікаў на сваёй дошцы аб’яў піша. Пэўна, без Вас з гэтым усім не справіцца”, – дадае іншы каментатар.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі