Слова ў Дзень памяці ахвяр Галадамору

im578x383-1

І калі Ён зняў пятую пячатку, я ўбачыў пад ахвярнікам душы забітых за слова Божае і засведчанне, якое мелі яны. І залямантавалі яны моцным голасам, кажучы: дакуль, Уладыка сьвяты і праведны, ня судзіш і не помсціш жыхарам зямным за кроў нашу? І дадзена было кожнаму з іх адзенне белае, і сказана ім, каб яны супакоіліся яшчэ на нядоўгі час, пакуль і саслужнікі іхнія і браты іхнія, якія будуць забітыя, як і яны, дапоўняць лік.

(Адкрыцьцё 6:9-11)

Мы сягоння сабраліся,каб памаліцца за ўкраінскіх пакутнікаў мужчын, жанчын, дзяцей –усіх тых, хто стаў ахвярай Галадамору. Ён не быў стыхійным бедствам або наступствам няўмелага гаспадарання на зямлі. Гэта было старанна спланаванае і здзейсненае злачынства камуністычнага кіраўніцтва СССР. Укрэм, у цяпле і сытасці, кіраўнікі дзяржавы старанна прадумвалі план знішчэння мільёнаў украінцаў.

Чаму іх вырашылі знішчыць? Для чаго і супраць каго быў накіраваны ўдар з далёкай Масквы?

Адказ відавочны: украінскія праваслаўныя сяляне былі апорай здаровай духоўнасці ўкраінскай нацыі. Яны любілі Бога, любілі сваю зямлю, любілі Украіну… і ў гэтым камуністы бачылі іх галоўнае злачынства. Бо з чалавека, які любіць Бога і сваю Радзіму, з чалавека, які спрабуе жыць паводле запаведзяў Хрыстовых, немагчыма зрабіць раба князя гэтага свету — д’ябла. А менавіта д’ябальскім, сатанінскім быў той рэжым, які бальшавіцкія орды прынеслі ва Украіну.

Таму мы з поўным правам можам назваць іх, хто нарадзіўся ў страшных пакутах голаду, пакутнікамі Хрыстовымі, якія аддалі сваё жыццё за Хрыста ды Украіну. Сёння мы шануем іх памяць і молімся за іх душы… Але, магчыма, нам трэба прасіць іх маліцца за нас, каб навечна ў нашых сэрцах, сэрцах нашых дзяцей, унукаў і праўнукаў былі боль і памяць. Бо толькі боль і памяць з’яўляюцца гарантыяй таго, што жах Галадамору ніколі не паўторыцца на нашай зямлі.

Мы заўсёды павінны памятаць, што вайна Царквы Хрыстовай са злом ідзе ўвесь час. Для нас, праваслаўных, няма сакрэту ў тым, што ўвесь час і паўсюдна ідзе барацьба за душы людзей. Цяперашняе Украінскае Праваслаўе робіць упор на праўдзівую гісторыю свайго народа. На Праўду, якую багаборцы спрабавалі і спрабуюць сказіць да непазнавальнасці і схаваць, каб ніхто пра яе не пазнаў ніколі. Аднак, усё таемнае становіцца відавочным, ды пад ціскам народнага супраціву пачалі ўсплываць факты праўдзівай гісторыі Украіны, якія нават сёння яшчэ задавольваюць не ўсіх, бо  шмат засталося тых, хто прымаў ды прымае ўдзел у злачынствах супраць украінскага народа. Хто да гэтага часу мроіць знішчыць Украіну. Яны спадзяюцца, што мы з вамі, усе людзі ва Украіне ды свеце, забудуцца пра мінулае, што нас можа падмануць… Бо калі мы забудземся, калі зноў будзем спрактыкаваныя «салодкімі абяцаннямі слуг князя свету гэтага», яны зноў змогуць прыйсці да ўлады, атрымаць магчымасць зноў забіваць, рабаваць, руйнаваць, у імя міфічнага «агульнага раю», а дакладней — царства антыхрыста.

Сёння мы стаім і молімся за супакой, радасць і святло для кожнай душы, якая загінула ў страшных пакутах Галадамору. Мы прыйшлі засведчыць: яны нездарма жылі, што яны пасеялі ў нашых душах любоў. Любоў вечную, любоў, якая ўсё глыбей, усё расце, усё ачышчае, усе асвятляе і ахутвае не толькі іх памяць, але й усіх нас, іх братоў і сясцёр ва Украіне. Мы прыйшлі сведчыць пра тое, што яны не дарма пакутавалі і паміралі… Сведчыць аб сваёй памяці, веры і любові да Хрыста і нашай Радзімы.

Мы зараз памолімся за спачын нявінна забітых голадам… Але нават у смутку памятаць, што «вера без спраў мёртвая», што лепшым помнікам для тых, хто загінуў у пакутах Галадамору, будзе добры плод жыцця нашага — абарона і аднаўленне Вольнай і багатай Украіны на аснове Праўды Хрыстовай. Толькі гэта будзе гарантыяй таго, што трагедыя ніколі не паўторыцца.

прот. Сяргей Горбік

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі