Будслаўскі фэст прызнаны нематэрыяльнай культурнай спадчынай ЮНЕСКА

Будслау 2017_40

28 лістапада міжурадавы камітэт па ахове нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА падчас 13-й сесіі на Маўрыкіі аднагалосна падтрымаў уключэнне беларускага элемента нематэрыяльнай культурнай спадчыны «Урачыстасць у гонар шанавання Іконы Маці Божай Будслаўскай (Будслаўскі фэст)» у Рэпрэзентатыўны спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны чалавецтва.

Уключэнне Будслаўскага фэсту ў спіс ЮНЕСКА стала вынікам шматгадовай сумеснай працы Нацыянальнай камісіі Беларусі па справах ЮНЕСКА, Мінкульта і МЗС, паведамілі ў знешнепалітычным ведамстве.

У 2009 годзе ў Спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА ўжо быў уключаны святочны калядны абрад «Калядныя цары» ў вёсцы Семежава Капыльскага раёна. Таксама Беларусь накіравала на разгляд камітэта ЮНЕСКА прапанову аб уключэнні ў Спіс «Вясновага абраду «Юраўскі карагод»».

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі