У Мінску стане больш беларускамоўных праваслаўных службаў

павел

У Беларусі неўзабаве стане больш беларускамоўных праваслаўных службаў. Пра гэта паведаміла ў Facebook актывістка пашырэння беларускай мове ў цэрквах нашай краіны Наталля Гарковіч па выніках сустрэчы з мітрапалітам Мінскім і Заслаўскім Паўлам, Патрыяршым Экзархам усяе Беларусі.

“Мітрапаліт цалкам прыязна і з паразуменнем паставіўся да праблемы, падкрэсліў, што калі людзі хочуць маліцца па-беларуску, нельга ім адмаўляць, можна служыць хоць кожную нядзелю. Дзякуй яму вялікі”, — адзначыла верніца.

У прыватнасці, з 16 снежня а 09:00 аднаўляюцца беларускамоўныя богаслужбы ў царкве ў мікрараёне Сухарава на вуліцы Янкоўскага, 2.

Таксама 7 студзеня а 09:00 святочная Калядная Літургія будзе служыцца ў цэнтры Мінска – у Духоўнай акадэміі.

Як дадала багаслоў Наталля Васілевіч, не выключана, што нядзельныя службы будуць штомесяц і ў іншых, апроч Сухарава, храмах.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі