Абраная новы кіраўнік Еўрапейскай хрысціянска-палітычнай моладзі

klariska

28 лістапада прадстаўніца нідэрландскай партыі “Хрысціянскі саюз” Кларыска тэн Напэль была абраная новым прэзідэнтам міжнароднай арганізацыі Еўрапейскай хрысціянскай палітычнай моладзі (ECPYouth). Раней Кларыска тэн Напэль цягам двух гадоў займала пасаду міжнароднага сакратара моладзевай арганізацыі Хрысціянскага саюзу.

Сакратаром арганізацыі была абраная 22-гадовая Марыя Скварцан з польскай Фундацыі “Маладая Рэч Паспалітая”, а сябрам управы па камунікацыі – 20-гадовы студэнт з Малдовы Эдуард Андрэеў.

Еўрапейская хрысціянская палітычная моладзь (ECPYouth) была заснаваная ў 2004 годзе з мэтай яднання маладых хрысціянаў з усёй Еўропы, якія актыўна займаюцца палітычнай дзейнасцю. У склад арганізацыі ўваходзяць моладзевыя адгалінаванні хрысціянскіх палітычных партый Грузіі, Малдовы, Нідэрландаў, Украіны, Францыі і Швейцарыі, а таксама асобныя маладыя палітыкі з розных краін, у тым ліку з Беларусі.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі