У Глыбокім 200 чалавек узялі ў дзел у апошняй каталіцкай дыскатэцы перад Адвэнтам

Глубокое
У Глыбокім 1 снежня, у апошнюю суботу перад Адвэнтам, на “Андрэйкі” сабраліся маладыя каталікі з усёй Віцебскай дыяцэзіі – больш за 200 чалавек.

У чацверты раз Глыбоцкая парафія запрашае моладзь з усёй вобласці на “запусты”. Гэтым разам да арганізатараў “Андрэек” актыўна далучылася Душпастырства моладзі Віцебскай дыяцэзіі, паведамляе catholicnews.by.

На самым пачатку арганізатар “Андрэек”, пробашч парафіі Святой Тройцы ў Глыбокім кс. Мікалай Ціхановіч шчыра прывітаў моладзь і запрасіў перажываць гэтую радасць з Госпадам і па-хрысціянску, бо “радасць – гэта дар душы і дар сэрца”.

Падчас творча-актыўнай часткі праграмы ўдзельнікі разважалі пра “суперздольнасці” хрысціяніна: прыналежнасць да супольнасці, малітву, міласэрнасць, апостальства.

Пасля адбыліся канцэрт гурта “Talitha kum” , дыскатэка з інтэграцыйнымі танцамі і сучаснай музыкай.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі