Ніколь Кідман – каталічка, якая марыла стаць манахіняй
Зорка Галівуда, 51-гадовая Ніколь Кідман, адна з самых знакамітых амерыканак, якая прыехала ў свой час у ЗША з Аўстраліі, апавяла пра свае рэлігійныя погляды і практыкі.
У гутарцы з часопісам Allure акторка-каталічка распавяла, што ў юнацтве марыла стаць манахіняй, перакладае catholic.by.
«Я адчуваю сябе духоўнай асобай у тым сэнсе, што я веру ў Бога. Мне падабалася ідэя стаць манахіняй, мяне моцна цягнула да гэтага», – узгадвае Кідман.
Разам з мужам – кантры-спеваком і кампазітарам Кітам Урбанам яна папулярызуе традыцыйныя сямейныя каштоўнасці, у тым ліку, адкрыта вызнае веру ў Бога. Урбан выкарыстоўвае ў свіх тэкстах цытаты з Бібліі, а дачок, якія нарадзіліся ў 2008 і 2010 гадах, “зоркі” назвалі Сандэй (нядзеля) і Фэйт (вера).
Першы шлюб Ніколь Кідман – з акторам Томам Крузам – скончыўся разводам, у тым ліку, па рэлігійных прычынах. Круз – адэпт супольнасці саенталагаў, Ніколь Кідман жа настойвала, каб яе прыёмныя дзеці (акторка ўсынавіла двух хлопчыкаў) раслі каталікамі.
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- Сайт Krynica.info часова спыняе сваю працу 21.09.2022 17:18
- Пастару Вячаславу Ганчарэнку штраф 100 базавых 20.09.2022 14:55
- Затрыманы Вячаслаў Ганчарэнка 20.09.2022 11:53
- Адзін з самых пазнавальных беларускіх календароў ужо ў продажы 19.09.2022 12:11
- “Стаміліся ўсё ад хлусні”. Белгарадскі мітрапаліт лічыць, што ў Расіі з-за вайны можа паўтарыцца 1917 год 19.09.2022 10:43
- «Маці Будслаўская, Маці святая…». Фотарэпартаж
- У першы ў гісторыі Дзень дзядуляў і бабуль фэст у гонар святой Ганны адзначылі ў Жодзішках (фотарэпартаж)
- Маці Божая Шкаплерная зноў паклікала вернікаў у Гудагай
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)
- Юбілейная «Камяніца» сабрала людзей пад Мінскам (фотарэпартаж)