Прэзідэнтам Швейцарыі абраны бацька шасці дзяцей

Screenshot_12

Наступны, 2019 год, Швейцарыяй будзе кіраваць прадстаўнік правай Швейцарскай народнай партыі, бацька шасці дзяцей Юлі Маўрэр. Менавіта ён быў абраны на гэтую пасаду парламентам 5 снежня.

У выбарах ён апынуўся мацней за дзеючага прэзідэнта Алена Берсэ з Сацыял-дэмакратычнай партыі, таксама, дарэчы, шматдзетнага бацьку, але толькі трох дзяцей.

На выбарах прэзідэнта Юлі Маўрэр атрымаў найлепшыя вынікі з усіх кандыдатаў за апошнія 30 гадоў. За яго быў аддадзены 201 бюлетэнь з 232-х.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі