У Шчучыне і Браславе прайшлі каталіцкія балі

бал
У Шчучыне маладыя каталікі – вернікі парафіі, якой апакуюцца манахі з супольнасці святога Юзафа Каласанса, знакамітага як педагог, у апошні дзень лістапада зладзілі баль.

Падрыхтоўка ўключыла не толькі развучванне танцаў, але і авалодванне манерамі, правіламі этыкету. Завяршыўся баль супольнай малітвай, паведамляе catholic.by.

У Браславе ў вялікай зале дома айца Францішка Ёрдана, названым у гонар заснавальніка супольнасці ксяндзоў сальватарыянаў, на баль сабраліся больш за 200 чалавек рознага ўзросту. Хрысціянскі баль перад Адвэнтам парафіяне ладзілі ў трэці раз.

Гэтым разам баль прайшоў у мексіканскім стылі – удзельнікі атрымалі фотаздымкі, зробленыя ў адпаведнай фотазоне.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі