«Карытас» запрашае дапамагчы онкахворым дзецям, набыўшы свечку

Каритас
Валанцёры дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі 4 снежня ў мінскім Доме начнога знаходжання разам з бяздомнымі аздобілі адмысловыя свечкі «Карытас».

Свечкі будуць прадавацца да святаў Божага Нараджэння і Новага года ў парафіях Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі, паведамляе catholic.by.

Сродкі пойдуць на ўтрыманне Дзіцячага дабрачыннага цэнтра святога Лукі ў Ляскоўцы, дзе жывуць дзеці з анкалагічнымі захворваннямі разам з апекунамі, а таксама ў падтрымку праекта «Сталовая для бяздомных».

Падтрымаць акцыю можна і праз сістэму АРІП (нумар паслугі 434 9831) або па USSD-запыту для абанентаў МТС: *222*16# (сума 2 рублі).

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі